Занадта дробная галоўка.

Паненка

Не-не, на ногі гляньце толькі,— як Ідзе нязграбна і нялоўка.

Дыпламат

Не бачыў я, блукаючы па свеце, Такога хараства ў кабеце.

Прыдворны

Павольненька да соннага ідзе.

Дама

Як не пасуе ён такой брыдзе!

Паэт

У прамянях яе красуе ён!

Дама

Селена і Эндыміён!{154}

Паэт

Багіня! Нахілілася… крананне… А вось і п’е яго дыханне… Цалуе!.. Шчасце! О, як мне зайздросна!

Дуэнья

Публічны сорам! Ганьба! Бачыць млосна!

Фаўст

Які вялікі, чысты дар!

Мефістофель

                                Ну годзе, Хай цешацца любоўю на свабодзе.

Прыдворны

Прачнуўся ён… Яна паводдаль стала…

Дама

І азірнулася… я так і знала…

Прыдворны

Уражаны! Як гэта дзіўна юнаку!

Дама

Каму-каму, а ёй — не навіна.

Прыдворны

І далікатна падае руку.

Дама

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату