Яго навучыць нечаму яна!А ваш наіўны брат жыве да плешы,А ўсё ж упэўнены, што першы…
Рыцар
Які ў ёй такт! А вытанчанасць руху!
Дама
На погляд мой, мы бачым шлюху!
Паж
Каб гэта я быў тым Парысам!
Прыдворны
Я праз такую і змарнеў бы й высах!
Дама
Не штука, што сатрэцца пазалота,Бо лапалі яе, каму ахвота!
Другая
Яно, канечне, так — няма тут дзіва,Алена змалку па руках хадзіла.
Рыцар
Хай нават многім перапала нешта,Мяне здаволіла б і рэшта.
Вучоны
А я не ведаю, ці тут Алена,Ці, можа, гэта іншая царыца.На сцэне ўсё — уяўнае, падмена;А праўду скажа нам першакрыніца.Я веру толькі сведчанню Гамера:«Была яна да сэрца старцам Троі».Аналагічна ўсё: краса, манеры.Дык вось за што змагаліся героі!Уломак я сівы, аднак і мнеДушу яна сагрэе й скалыхне.
Астролаг
Ён не хлапчук. Уладнаю рукоюПадняў яе. Працівіцца героюЯна не можа. І геройВыкрадвае красуню.
Фаўст
Злодзей, стой!Я не дазволю, не аддам ніколі!
Мефістофель
Зусім заблытаўся няшчасны ў ролі.
Астролаг
Як можна добра бачыць з гэтай сцэны,То быў фрагмент з «Выкрадвання Алены».