Выкрадванне? А я? Ці ж я не варты Ключом абараніць царыцу Спарты? Ён вёў мяне праз жудасць і туман, Праз пустату ў адвечны акіян. Вярнуўся я, каб з духамі змагацца — Бо на зямлі над імі я — уладца! Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа,— Яна тым больш мая! О ключ, трынога,— О Мацеры, мне без яе не жыць! — Дапамажыце ідэал здабыць.

Астролаг

Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы! Схапіў… Наплыў густы клубок імглы… Махнуў ключом… Парыс туманам тае… Бяда! Якое ліха нас чакае!

Грымоты.

Фаўст падае. Духі расплываюцца.

Мефістофель (несучы Фаўста)

Нішто спектакль! За дурня паручыўся, Дык сам у дурні і пашыўся.

Цемра. Замяшанне.

Акт другі{155}

Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем, былы кабінет Фаўста, такі, якім яго пакінулі

Мефістофель (выходзіць з-за шырмы)

Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Фаўст, распасцёрты на старадаўнім дзедаўскім ложку.

Ляжы, гаротны Фаўст! Любві страла Пацэліла якраз у сэрца. Каго ў палон Алена узяла, Не скора той на розум узаб’ецца.

(Азіраецца.)

Гляджу навокал я — без перамены: Падлога, столь, куты і сцены, Усё на месцы, як было, Хоць пацямнела ў вокнах шкло, Хоць павуціння й пылу болей стала. Ляжаць паперы як папала. Атрамант высах. Вось пяро, якім Пісаў распіску мне. На ім Засохла кроў маёй ахвяры — Пабіліся б за рэч такую антыквары! А вось на вешалцы старое футра,— У ім я колісь вучня мудра, Яшчэ наіўнага наўздзіў, Як прастачка за нос вадзіў. Нябось і сёння ён грызе маю навуку! Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку! Надзену зноў сатлелую хітону — І вось я ўжо — дацэнт, крыніца ведаў. Пара задаць ілбам вучоным тону І павучыць прамудрых караедаў. Ім што! Яны руцінай зараслі, А чорту бавіцца няма калі.

(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)

З футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.

Хор казурак

Дзень добры, дзень добры, Шаноўны патрон! Цябе мы пазналі, Табе наш паклон! Ты некалькі штучак Пусціў мімаходзь, А сёння нас процьма — Варушыцца поўсць. Гняздзіцца хітрына Глыбока ў грудзях,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату