Збіраў рупліва золата крупіцы, Знайшоў, выходзіць, — парахно.

Бакалаўр

Згадзіся, чэрап твой усё адно Што той парожні на паліцы?

Мефістофель

Не знаеш, дружа мой, які ты грубы.

Бакалаўр

У немцаў толькі лгун салодзіць губы.

Мефістофель (пад’язджаючы на крэсле ўсё бліжэй да авансцэны; звяртаецца да публікі ў партэры)

Тут мне ўжо не прабіцца ў дзверы Дык, можа, месца знойдзецца ў партэры?

Бакалаўр

Глядзі,— такі ашмот старызны, А думае, што ўсё яшчэ карысны. У кім бруіцца кроў, як свежы сок? Ці ў тым, хто ў маладой, кіпучай моцы, Ці ў тым, з каго ўжо сыплецца пясок? Юнак — імпэт і страсць, напал эмоцый, А на старых павінен быць закон: Гарні з дарогі смецце пад адхон! Мы сілай колькі ўжо зямель скарылі, А вы тым часам бавіліся чым? — Мудрылі, лбіны зморшчыўшы, і нылі, Не выпускаючы з рукі ляйчын, І слухалі старое славы пошчак. Адна марока з гэтакімі жыць. У трыццаць ты — жывы нябожчык! І ўжо не грэх цябе даўбнёй дабіць.

Мефістофель

І чорту дзецца тут няма куды!

Бакалаўр

Спатрэбіцца — і чорта к чорту я пашлю!

Мефістофель (убок)

Ну не, тут я табе не саступлю.

Бакалаўр

Стварае толькі той, хто малады: Стварыў я свет і сонца, месяц, зоры, Зямную цвердзь, паветра, неба, горы, Усё жывое я стварыў, І дзень святлом я азарыў, Даў небу зорную красу, Траве — халодную расу, І па маёй рашучай волі Цвітуць і сохнуць кветкі ў полі. Я дзёрзка думку вызваліў з пакут, З філістэрскіх акоў і пут, А сам, як бог, у німбе гордых дум, Куды свабодны дух вядзе, іду праз тлум. Іду ўгару, і светач і прарок, Нясу я сонца, а не змрок!

(Выходзіць.)

Мефістофель

Арыгінал! Ідзі ты, знаеш… Маладзён! З сябе яшчэ ён строіць нешта! Усё мне гэта толькі смешна, Бо ўжо вядома з даўніх-даўніх дзён.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату