Мефістофель

Куды ж ляцець? Якога ляду Мяняць мне Брокен на Эладу?

Гамункул

Паўночны захад, мілы сатана, Табе прыстанішчам служыў здаўна. Ляцім на ўсход паўднёвы!                                       Праз дубровы Цячэ Пеней там у цяснінах скал, Туды, дзе высіцца заўсёды новы Сярод раўніны велічны Фарсал.

Мефістофель

Ляцім! Але не трэба мне прамоў Пра барацьбу тыранаў і рабоў. Нуда бярэ ад той неразбярыхі: Спрачаюцца, не знаюць, што інтрыгі І свары ў стойбішча людзей Уносіць падбухторшчык Асмадзей. На словах — за свабоду барацьба, А ў сутнасці — лупцуе раб раба.

Гамункул

Пакінь людзей!                       У барацьбе няспыннай Малы хлапчук становіцца мужчынай. А ў нас свае турботы і трывогі — Хутчэй паставіць доктара на ногі. Калі ты маеш сродак — дай, а не, Дык даручы лячэнне мне.

Мефістофель

Каб то на Брокене, клубок я гэты Разблытаў бы. А тут паганец-грэк, Варожы духам, вольнасцю сагрэты, Такі салодкі тут, панадны грэх, А мы, па сутнасці,— аскеты. Дык што рабіць?

Гамункул

                        Здаецца мне, Не лішне будзе зуху-сатане Да фесалійскіх ведзьм пазаляцацца.

Мефістофель (пажадліва)

А што? Даўно хацеў да іх дабрацца — Такіх вось прыгажух — ды мне! Хоць я не надта каб ахвочы Ў амуры бавіцца штоночы, Ды як жа чорт не рызыкне Дзеля знаёмства, для спадобы, Як той казаў, для першай пробы…

Гамункул

Тады здымай свой плашч з плячэй І ахіні ім Фаўста! І хутчэй Ляцімце ў элінскі вясёлы край! Я буду вам свяціць!

Вагнер (спалохана)

                            А я?

Гамункул

                                 А ты бывай! Твары, даследуй, вывучай пачаткі, Накладвай на пергаменты пячаткі, Абдумай Як, абдумай Што як след,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату