Мефістофель

Дома я, у родным Гарцы, Шмат нагледзеўся ўсяго, І тутэйшыя паганцы, Можа, прымуць за свайго.

Гамункул

Бачыш, хтось даўгі, як посах, Бегчы кінуўся ў кусты.

Мефістофель

Нас угледзеўшы ў нябёсах, Даў са страху — лататы.

Гамункул

Хай бяжыць, калі баіцца. Ты лепш рыцара спускай — Марыў ён перарадзіцца, Зведаўшы антычны край.

Фаўст (дакрануўшыся да зямлі)

Дык дзе ж яна?

Гамункул

                       І сам не знаю, Але ў тубыльцаў распытаю. Калі ў душу табе запала, Дык сам шукай з усім запалам, Бо ўсякі страх адолеў ты, Пабыўшы ў царстве пустаты.

Мефістофель

Ну, тут я маю свой інтэрас. Давайце лепей праз і цераз Мясціну паасобку пройдзем, Глядзіш, прыгод якіх і знойдзем. Калі ж абрыдне ўсім Фарсал, Падасць Гамункул нам сігнал.

Гамункул

Вось так я пасігналю ў шкліну.

Шкло звініць і свеціцца.

Ну, рушылі, прыгоднічкі, ў даліну.

Фаўст (адзін)

О, дзе ж яна? Не ўведаю ніколі! Няхай яна па гэтым не хадзіла полі, Няхай у хвалях ручаін Фарсала Прыгожых ног сваіх не абмывала,— Затое мова тут яе гучала. Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю,{163} Душой і целам чую моц сваю. Не наракай, што зноў адзін ты,— Ідзі смялей у лабірынты.

(Ідзе.)

Каля вытокаў Пенея

Мефістофель (прынюхваючыся)

Блукаючы між вогнішчаў паганцаў, Дзівуюся з іх звычаяў і танцаў: Вось гэта моды, этыкеты —
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату