Якое абаяльнае дзіця!

Дзверы адчыняюцца — Фаўст на ложку.

Гамункул (здзіўлена)

Аб’ект цудоўны.

Колба выслізгвае з рук Вагнера, лётае над Фаўстам і асвятляе яго.

                        Чысты рай! Цяністы гай, лясны ручай! Купальшчыцам раздолле! — Чароўнасць, свежасць, хараство. І вось адна ў бліскучым коле — Дачка герояў слаўных, бажаство, Нагою лёгкаю нясмела Ступае з берага ва ўлонне хваль, Каб полымя яе святога цела Лагодна астудзіў вады крышталь. Аж раптам плёскат, шум на воднай гладзі! Бягуць, спалохана схапіўшы плацці, Дзяўчаты мілыя. Адна царыца Стаіць спакойная і не баіцца — Як рада ласцы ўладніцкая веліч! І кволіцца пяшчотна лебедзь-каралевіч Ля ног яе… Смялее ён…                                    І тут ад скал Туман, як вэлюм белы, наплывае І ад маіх вачэй хавае Салодкі, радасны фінал…

Мефістофель

Такі малы, а з рызыкай хлапчук, Навыдумляе розных штук… Не бачу я…

Гамункул

          Вядома! Ты ж узрос На поўначы, дзе морак і мароз, Дзе рыцарства з папоўшчынай спрадвеку Мазгі туманяць чалавеку. Адкуль табе мець вольны зрок? — Ты дома там, дзе чад і змрок.

(Азіраючыся.)

Як тут усё панура й груба, Прачнецца ён — і дасць адразу дуба. Гаі і лебедзі, лясы і воды, Жанчыны голыя сярод прыроды — Вось той гаюча-мілы сон, Што ў непрытомнасці пабачыў ён; Ці ж ачуняе Фаўст у вашым склепе, Дзе нават я не выжыву? Не, лепей Хадзем адсюль!

Мефістофель

                        Я рады бегчы.

Гамункул

Салдата шлі на поле сечы, А ў карагод вядзі нявест. Бо кожнаму сваё. Дарэчы, Цяпер якраз на поўдні фэст Вальпургіі класічнай, гэта — Якраз што трэба Фаўсту: лекі й мэта.

Мефістофель

Не чуў такога свята.

Гамункул

                А, нічога! Вялікі свет, дзівосаў многа. Ты знаеш рамантычныя фантомы, А з класікай антычнай не знаёмы.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату