Як і некалісь, старэча У аблезлым футры крэкча. Быў упраўны ён тады, Помню, мне ўпраўляў глузды! Ён чмурыў мяне бывала, Бо тады я кеміў мала, Сёння й самі мы з вусамі, Сталі знанымі тузамі! Мой пан, калі патокі мутнай Леты{157} З-пад лысіны ў вас розуму не змылі, Пазнаеце, — я той, якога вы вучылі, Я перарос руцінныя прадметы. Вы не змяніліся за доўгі час ніяк, А я даўно ўжо не юнак.

Мефістофель

Я рад, што вы прыйшлі на мой званок. Яшчэ тады прадрок я вам удачу — Бо я па вусені, па хрызалідзе бачу, Які ўжо выкукліцца матылёк. Вы ў маладосці кудзеркі любілі, Каўнерыкі з карункамі насілі, Цяпер у модзе — шведскія зачосы, Парык, прыпудраныя косы. Вы рэзалютны, гэта ўсё ж загана, Не ўзводзьце ў абсалют сябе зарана.

Бакалаўр

Мы на ранейшым месцы, мой дзядуся, Але змяніўся час ужо даўно. Двухсэнсіц вашых не баюся, Мне ўсё цяпер вядома і відно. Збіць з панталыку маладога — На гэта розуму ў вас многа — А вось вы нам утрыце хвігай нос.

Мефістофель

Заўсёды думае малакасос, Што сам да ісціны дарос, Хоць з вопыту старых яму ці мала Крупінак мудрых ісцін перапала, Крычыць, што сам дайшоў да ўсіх навук І што настаўнік быў — блазнюк.

Бакалаўр

Шальмец! Любы настаўнік неахвочы Выкладваць вучням шчыра праўду ў вочы. Адзін дадасць, другі крыху адкіне, Каб гадаваць цікаўных на мякіне.

Мефістофель

Мы маем час на ўсё; ці так даўно вы Вучыліся, а ўжо вучыць гатовы. Паспелі вы за некалькі гадоў Набрацца вопыту ад нас — дзядоў.

Бакалаўр

Нашто нам вопыт ваш! Адна мана! — Мы дужыя сваім дыхтоўным духам. А вашым намаганням, вашым зрухам Не больш як пстрычка ў лоб — цана.

Мефістофель (памаўчаўшы)

Бадай што, так. Здаецца мне парою, Што я з пустою галавою.

Бакалаўр

Хвалю цябе, крытычны дзед, За тое, што прызнаўся напаслед.

Мефістофель

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату