А вошка адкрыта Жыве на людзях.

Мефістофель

Уцешылі старога сатану!— Ну што ж, пасеяў добра, добра жну! Яшчэ разок хламіду страсяну — Паўзіце, мілыя казуркі, У скрынкі, шчыліны, мензуркі, Ва ўсе адтуліны і дзюркі, У кнігі, манускрыпты на паліцы, У чэрап гэты праз вачніцы — Бо дзе ж, як не ў гніллі і брудзе, Чарвяк і моль пладзіцца будзе!

(Апранае футра.)

Акрый жа зноў мне стан і плечы — І вось я ўжо настаўнік, прынцыпал. Але нашто мне званне без сустрэчы — Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал?

(Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону ў будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.)

Фамулюс (ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры)

Колькі грукату і жаху! Ад падмурку аж да даху Ўсё дрыжыць, як з ліхаманкі — Зырка бліскаюць малаякі, Гнуцца дошкі, і ў будынку Пыл ад скрышанага тынку, Невядомая мне сіла Раптам дзверы адчыніла. Нешта страшнае такое Пасярэдзіне пакоя У футры Фаўста… Мне ківае… Страх калені падгінае… Што рабіць мне? Уцячы?.. Божа моцны, навучы!..

Мефістофель (ківаючы яму)

Заходзьце, дружа Нікадэмус!

Фамулюс

Шаноўны пане мой! Oremus!{156}

Мефістофель

Пакінем гэта!

Фамулюс

          Рады я, мой пане, Што вам знаёмы.

Мефістофель

Ну, маё вітанне! Вы ўсё яшчэ студэнт, хоць і сівы, Замшэлы пан! Вось так, як вы, Вучоны муж і гнецца крукам, Аддаючы сябе навукам, Штудзіруе за томам том І картачны будуе дом. Ды/хай ён лобам будзе на тры пядзі, А дзе стаіць, там, братачка, і сядзе. Адзін з усіх, бадай што, толькі цягне — Шаноўны мэтр, што ісцін прагне, Наш доктар Вагнер. У сябе ўвабраў Ён веды і плады вялікіх спраў. Сярод вучоных — першы стоўп! Святло вучэння ён распасцірае Вакол сябе на спрагнены натоўп; Нібы Пятро, нябесны ключнік раю, Ен адмыкае высь нябёс, падземны змрок — І ўсё наперад бачыць, як прарок! Не параўнаецца ніхто з ім — дзе там! Зацьміў і Фаўста ён сваім аўтарытэтам.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату