Аднак, бадай, цяпер па ўсім відно, Што кроў у ім яшчэ не згусла; Ды, як бы ні брадзіла сусла, А будзе брага ці віно.

(Да моладзі ў партэры, якая не апладзіруе.)

Я дараваць заўжды гатовы Няспеласць і душэўны лёд. Мае ацэніце вы словы, Да чортавых дажыўшы год.

Лабараторыя ў сярэдневяковым стылі

Вялікія нязручныя прылады для фантастычных мэт.

Вагнер (каля ачага)

Гучыць ужо шчымліва звон, Дрыжаць пашэрхлыя муры, І ў гэтым бачу я закон. Працэс у колбе, унутры, Не можа доўжыцца бясконца. А вось ужо блішчыць і донца, Вось бачу, вугалёк чырвоны Пунсовай іскраю мігае, І зыркі аганёк ягоны Цямноцце ночы разганяе. Каб толькі не пагасла ў печы! Ах божа, ходзіць нехта… Голас нечы…

Мефістофель (уваходзячы)

Вітаю вас і вашу ўдачу!

Вагнер (спалохана)

Вітанне! З радасцю вас бачу!

(Ціха.)

Прашу цішэй, у колбе тут Здзяйсняецца вялікі цуд.                                    Стварэнне Жывога чалавека.

Мефістофель

                         Ну?! Якую ж пару Запхнулі вы ў шкляную тару.

Вагнер

Вялікім, пошлым прыніжэннем Істотна ўзятых прынцыпаў расплоду Лічу струхнелую методу. Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае, І той імпэт жывы, што з плоці б’е, Каб зноў у новым целе паўтарыцца І па-старому з іншым целам зліцца,— Дагмат абсурдны, не для новай школы! Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы. А чалавек вышэй! Пачатак чалавечы Павінен адмысловым стаць. Дарэчы,

(Да ачага.)

Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печы Надзеі скора спраўдзяцца мае. Я ведаю, што сумесь розных рэчыў (А толькі гэта змест жывы дае) Складзе і цела, і шкілет. Я разгадаў даўно жыцця сакрэт: І плоць, жывую плоць, без родавых пакут Спакойненька ствару я ў колбе тут.

(Зноў да ачага.)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату