Аж з Пафоса прыляцелі На вясёлы фэст начны, Асалоды захацелі І любоўных ласк яны. Нерэй (падыходзячы да Фалеса)
Што над морам серабрыцца,— Не пазнае просты госць. А ў мяне, у празарліўца, Думка правільная ёсць: Гэта служкі Афрадыты, Галубіцы з пышнай світы Галатэі; з бегам год Прыгажэе іх палёт. Фалес
Слухаць я люблю старога, Бо нясе з сабою ён Шмат жывога і святога, Жыццядайны песціць плён. Псілы і марсы{203} (плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)
Далёка ад мора — у норах, На Кіпры ў падземных пячорах Жывём мы і не баімося Нептуна і дзеда Сейсмоса. Шануем, як вока зяніцу, Багіні марской калясніцу. Калі ж мы парою начною Пад плёскат і гоман прыбою Маўкліва-трывожнай гурмою Ўсплываем наверх весяліцца З дачкой Акіяна, тады ўжо царыца Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца, Ні крыжа, ні нават арла{204},— Яны не шкадуюць людзей і жытла, Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла І сеюць варожасць усюды заўжды. Ды толькі не могуць яны перашкодзіць На хвалях красуням марскім карагодзіць І везці царыцу сюды. Сірэны
Рушыць плаўна ў шуме, ў пене За царыцай світа слуг — Ззяе, грае атачэнне; Замыкаюць доўгі цуг Фаварыткі-нерэіды. А ў святочным тым святле — Сёстры мілыя дарыды З Галатэяй на чале — Бессмяротнай, багароўнай, Што красуе, нібы квет, Прыгажуняю чароўнай — Самай першай на ўвесь свет. Дарыды (плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам)
Асмужы срабрыстым глянцам, О Селена, гэты фэст, Каб наш бацька мог абранцам Памагчы абраць нявест. (Нерэю.)
Гэтых гордых мараходаў Ратавалі, бераглі. Між камення, скал і гротаў Даглядалі як маглі. І цяпер мы плату возьмем Пацалункамі любві, Ты ж уваж пачцівым просьбам І саюз наш блаславі. Нерэй
Двайны здабытак ваш у дабраце, З якою вы ў суладдзі жывяце.