Непазбежны горкі лёс!

Хор

Ах! А мы? Што будзе з намі?

Фаркіяда

Смерць пачэсная — не вам! Крокваў царскага палаца вашай хопіць чарадзе, Затрапечаце вы ў петлях,                                   як дразды ў тугіх сілах.

Алена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.

О прывіды! У спалоху застылі вы, Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо, Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы; А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды — Не хочуць пакідаць яны свет сонечны. Няма ратунку ад наканаванага! — Ўсе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца. Ды што казаць: пара за справу брацца нам.

(Пляскае ў далоні.)

У дзвярах з’яўляюцца ў масках карлікі, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.

Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! — Здавольце свой запал знішчальніцкі! Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы, І срэбную сякеру з краю ўскладвайце, А каб крывава-чорны след з трыногі змыць, Напоўніце вадой збаны ахвярныя, Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі. Каб царственна на іх царыца ўкленчыла, Каб мы маглі з пашанай агарнуць яе І пахаваць з усёй належнай пышнасцю.

Панталіда

Царыца адышлася задуменная, Паніклі дзевы, як трава пакосная — Але павінна я, сястра старэйшая, З табою, найстарэйшая, параіцца. Ты мудрая, ты добрая, зычлівая, Хоць хор зласліва бэсціў, зневажаў цябе,— Скажы, ці бачыш ты, які ратунак нам?

Фаркіяда

Параіць мне не цяжка, бо ратунак ваш, Збавенне лёгкае — ў руках царыцыных. Яна ж — няхай рашэнне прыме хуткае.

Хор

Парка літасцівая, Сівіла любамудрая, Ніць жыцця не абрывай!                               Не адбірай святло жыцця! Мы ўжо чуем калыханне і жахлівае гайданне Нашых цел, якім прыемней                             калыхацца ў лёгкіх танцах, У абдымках спачываць.

Алена

Як страшна ім! А мне дык толькі — горасна! Для іх ратунак прыняла б з удзячнасцю, Скажы! Хай немагчымае абернецца Магчымай яваю. Скажы! Чакаем мы.

Хор

Не марудзь, скажы хутчэй жа,                                 як пятлі пазбегнуць нам, Шорсткіх, брыдкіх тых караляў,                                      што ўжо шыю абвілі? Смерці жах мы адчуваем, задыхаемся мы ўжо. Злітуйся з няшчасных, Рэя, маці чыстая багоў,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату