Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.

Алена

Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам                            жыць, як людзі ўсе жывуць. Сіл набрацца, каб пагрозам                            смела ў твар пасля глядзець.

Фаркіяда

Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй                                                             красы! Бачу твой пагляд загадны.                                   Што ты хочаш? Загадай!

Алена

Будзь гатова дзёрзкай звадкі                           хутка згладзіць прыкры след! Бездакорна падрыхтуйся                                справіць наш стары абрад.

Фаркіяда

Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера                                                       і трыног — Для краплення і ўскурэння.                                    Хто ж ахвяра? Назаві!

Алена

Цар ахвяру не назваў мне.

Фаркіяда

Не назваў? О, гора ўсім!

Алена

Што за гора? Што за жахі?

Фаркіяда

О, ахвяра гэта — ты!

Алена

Я?

Фаркіяда

І гэтыя.

Хор

           О гора!

Фаркіяда

Пад сякерай прымеш смерць.

Алена

Жудасна! Я прадчувала!

Фаркіяда

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату