Гэта жахоцце? Не ведаюІ не скажу! Толькі ж цяпер яБачу пачвару сваімі вачыма —Нешта жахліва-агіднае.Нават рукой дакрануцца магла бДа страшыдла,—Ды жудасць мяне працінае!З Форкава родуТы несумненна,Толькі катораяЗ дочак ягоных?Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў{214},Страшных граяў, што зуб адзінМаюць на ўсіх, папераменнаНосяць вока на ўсіх адно.Як ты, агідніца,Побач з красоюЗ’явішся сённяФебу на вочы?Знікні, гадаўка! Прэч!Хай не азмрочыць цар МенелайУ часе сустрэчы з дзіцем красыВочы свае нават ценем мярзоты такой.Нас, смяротных, на жаль, прымушаеНяўмольная жорсткая доляГлядзець на мярзоту цярпліва.Горка, пакутліва нам, красалюбным,Вочы свае брыдой абражаць.Ты, што сустрэла нас дзёрзка,Слухай праклёны,Слухай пагрозыЗ разгневаных вуснаў шчаслівіц,Створаных воляй багоў бессмяротных.
Фаркіяда
Старая ісціна — ды сэнс глыбокі ў ёй:Што прыгажосць ніколі разам з сорамамНе крочыла, не йшла адной дарогаю,Нянавісць узаемная ад веку ў іх.Сустрэўшыся, абое, на адным шляху,З пагардай несхаванай вечна крывяццаІ потым ворагамі разыходзяцца.Смуткуе сорам і краса гарэзуе,Пакуль нарэшце старасць не ўтаймуе іх,Пакуль не праглыне іх цемра Оркава{215}.Сюды, нахабніцы, вы пазляталісяЗ крыклівым шумам чарадой бязладнаю,Нібыта жураўлі вясною з выраю,Што вабяць з вышыні сваім курлыканнемВандроўніка — зірнуць у высь нябесную,Дзе іх шляхі нязменныя пракладзены,—Ды чалавек ідзе сваёй дарогаю.Дык хто ж вы і адкуль, чаму харомы ўсе,Як дзікія менады{216}, запаланілі ўжо,Старую ахмістрыню ўраз абгаўкалі,Нібы гайня сабак уночы месячык?Вы думаеце, што я вас не ведаю?Пабоішчаў насенне, войнаў выпладкі,Блудніцы апантаныя, зайздросніцы,Што абкрадаюць грамадзян і воінаў!Вы хмара саранчы, казурак роішча —Зляцеліся сюды на рунь зялёную.Вы жараце плады чужой руплівасці,Чужой заможнасці й дабра знішчальніцы,—Палонніцы, тавар прадажны, рыначны.
Алена
Хто лае слуг, той права гаспадынінаПрысвойвае нахабна, неабачліва,Бо толькі ёй адной хваліць дазволенаАбо караць таго, хто варты гэтага.А службай слуг сваіх я задаволена.Яны і ў Троі зморанай аблогаю,—І вераю, і праўдаю служылі мнеНе меней, чым падчас вандроўкі стомнае,Са мной нягоды і турботы дзелячы;Я тут на вернасць слуг сваіх разлічваю;Не хто слуга, пытае пан, а — служыць як.Замоўкні ж і не выскаляйся з’едліва.Калі ты дом цара майго дагледзелаЗамест законнай гаспадыні, ўдзячна я.Цяпер сыдзі ж убок, бо я вярнулася,—Сыдзі, бо ўдзячнасць ў гнеў абернецца.