Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю? Алена
Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю, Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў. Фаркіяда
А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася. Алена
Не асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведана. Фаркіяда
Казалі, й там ты двайніком яўлялася,— Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}. Алена
Не трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю. Фаркіяда
Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці. Алена
Як цень да ценю, да яго тулілася,— Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная? Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася? (Падае непрытомная на рукі харэтыд.)
Хор
Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя! Што з адназубае пашчы язык Можа сказаць лагоднае нам? Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном. Твой язык нам страшнейшы, чым трох- галовага Цэрбера зяпы жахлівыя. Страхам агорнуты мы У прадчуванні, Што вусны падступніцы Ікламі страшнай пачвары абернуцца. Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады, Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро І азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага — Мякка-праменнае сонца надзей! Змоўкні, змоўкні! Хай жа душа царыцына, Ужо адляцець гатовая, У целе яе ўтрымаецца, Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце. Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.
Фаркіяда
Выйдзі, сонца, з хмар лятучых, сонца радаснага дня, І ўрачыста з паднябесся свет зямны наш азары.