Псілы і Марсы — міфічныя заклінальнікі змеяў, лівійскі народ (псілы), марсы — італійскі народ, ведалі лекавыя расліны. Тут — абаронцы Галатэі.
Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца,/…ні нават арла. — Арол — гербавы знак рымскай дзяржавы, крылаты леў — герб Венецыі, крыж — эмблема рыцараў-крыжакоў, паўмесяц — эмблема мусульман, герб Атаманскай імперыі. Маецца на ўвазе паслядоўнае панаванне на Эгейскім моры Рыма, Венецыі, крыжакоў і Турцыі.
Пачаты ў 1800–1801 гг., закончаны ў 1827 г.
Фрыгія — старажытная дзяржава ў Малой Азіі, сталіца яе Троя (Іліён).
Тындарэй — цар Спарты, муж Леды — маці Алены.
Клітэмнестра — дачка Тындарэя.
Цытэры храм — паводле легенды, Алена была выкрадзена Парысам (фрыгійскім злоснікам), калі яна прыйшла ў храм Цытэры паглядзець на Парыса.
Калі ж у завадзях Эўрота ціхага. — Эўрот — рака ў Спарце (Лаконіі). Сталіца дзяржавы — Спарта (Лакедэмон).
Так мне стыгійцы вычварныя шлях у дом… — Стыгійцы — міфічныя боствы падземнай ракі Стыкс, варожыя людзям.
Пэўна, пачвара, з кодлішча граяў.— Граі і Гаргоны — дочкі Форка, бога цемры.
Пакуль не праглыне іх цемра Оркава… — Орк (Оркус) — бог падземнага свету.
Як дзікія менады. — Менады — вакханкі, жрыцы Вакха.