пераўвасабляцца.

190

Анаксагор (500–428 да н. э.) і Фалес (640–545 да н. э.) — грэчаскія філосафы. У іх спрэчцы пра паходжанне зямлі адлюстраваны сучасныя Гётэ напрамкі ў геалагічнай навуцы: барацьба нептуністаў і вулканістаў (плутаністаў). Першыя лічылі, што горныя пароды ўзніклі як вадзяныя асадкі, другія — што пароды створаны дзеяннем «унутранага агню».

191

…Вечная, натхнёная./Трохвобразная, трохімённая — /Дыяна, Лyна і Геката… — Багіня Месяца, якая паказваецца ў трох абліччах, як маладзік, поўня і ветах. Багіня мела і тры імені ў залежнасці ад таго, дзе яна з’яўлялася. Геката: на зямлі — Дыяна (Артэміда), пад зямлёй — Празерпіна (Персефона), на небе — Селена (Луна).

192

Фаркіяды — тры дочкі марскога бога Форкіса (Форка, Морака) і Кето (бяздонне). На траіх яны мелі адно вока і адзін зуб. Сімвалізавалі старасць і брыдоту.

193

Багіням Опс і Рэі біў чалом. — Опс (Опа) — міфічная рымская багіня пасеваў і ўрадлівасці.

194

Трытоны — міфічныя марскія істоты з чалавечым торсам і хвастом дэльфіна, абаронцы мараходаў.

195

Гуртом паплылі/Яны ў Самафракію…/Да добрых кабіраў.— Самафракія — востраў у Эгейскім моры, кабіры (яўр. «кабірым» — магутныя) — таямнічыя боствы, культ якіх быў на востраве Самафракія.

196

Нерэй — бог Эгейскага мора; нерэіды — яго дочкі, марскія німфы.

197

Там першая красуня Галатэя. — Галатэя — дачка Нерэя, саперніца Афрадзіты. Кіпрыда — Афрадзіта (Венера), Пафос — горад на Кіпры, дзе быў храм Афрадзіты.

198

Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя.Пратэй — сын Акіяна і Фетыды, мудры марскі старац, які мог пераўтварацца.

199

Кабірам шчыт Хілоны. — Хілона — німфа, была ператворана Гермесам у чарапаху.

200

З намі трое, а чацвёрты…/Сямёра ўсіх было. — Іранічны намёк на розныя «звесткі» пра колькасць кабіраў — у працах даследчыкаў міфаў.

201

Трайною духі йдуць хадою. — Маюцца на ўвазе Гамункул, Фалес і Пратэй.

202

Тэльхіны (радоскія) — марскія дэманы, што выйшлі з мора на востраў Радос; у Гётэ яны абаронцы Галатэі.

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату