казлінымі нагамі ў свіце бога віна Вакха (Бахуса, Дыяніса).

149

Гномы — карлікі з германскіх міфаў; прыязныя да людзей, жывуць у рудніках, выплаўляюць металы, ахоўваюць скарбы.

150

Німфы — персанажы антычнай міфалогіі, боствы сіл і з’яў прыроды. Німфы марскіх і рачных вод, ручаёў, крыніц — акіяніды, нерэіды, наяды; німфы гор — арэяды; німфы далін — напеі, німфы лугоў — ліманіяды, німфы дрэў — дрыяды (гл. таксама «Класічную ноч Вальпургіі»).

151

Сама Фетыда гонарам палічыць/Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць.Фетыда — марская німфа, Пелей — яе муж, бацька героя «Іліяды» Ахіла.

152

Багіні Мацеры. — Міф пра Мацярэй створаны самім Гётэ. Мацеры мысляцца паэтам як праформы, правобразы ўсіх істот і рэчаў.

153

Як містагог гаворыш ты, нібыта/Табе дурыць патрэбна неафіта. Містагог — жрэц, які ўводзіў навічка (навіцыя) ў містэрыі, таемнасці культур. Неафіт — чалавек, які ўведзены ў культ.

154

Селена і Эндыміён. — Селена (Дыяна, Лyна, Геката) — багіня Месяца і палявання. Эндыміён — яе каханак, малады прыгожы паляўнічы, сын Зеўса.

155

Напісаны ў 1826–1830 гг.

156

Заходзьце, дружа Нікадэмус!/…Oremus!Нікадэмус (Нікадзім) — імя фарысея з Евангелля паводле Іаана. Oremus (лац.) — памолімся!

157

Мой пан, калі патокі мутнай Леты…Лета — адна з рэк міфічнага Аіда, падземнага царства. Выпіўшы вады з Леты, душа чалавека забывае пра зямное жыццё.

158

Гамункул (лац. homunculus — чалавек, чалавечак) — штучная чалавекападобная істота. Алхімікі лічылі магчымым ствараць жывыя істоты падборам патрэбных элементаў у пэўнай прапорцыі.

159

«Пастаўлю кропачку над „і“». — Маецца на ўвазе чалавечы цялесны вобраз, які Гамункул імкнецца набыць.

160

Ad spectatores (лац.) — да гледачоў.

161

Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі.

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату