Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? — Эрэб — самая страшная частка падземнага царства.
Скажы пра Сцылу… — Сцыла — марская пачвара, якая брахала па-сабачы.
А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! — Цірэзей — сляпы вашчун, персанаж з «Адысеі».
Табе за ўнучку мамка Арыёнава. — Арыён — адзін з самых старых гігантаў.
Цябе ж кармілі гарпіі.— Гарпіі — міфічныя крылатыя страшыдлы.
Тэзея ты прынадзіла. — Тэзей — афінскі цар.
Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын. — Патрокл — сябар Ахілеса.
Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі.— Паводле пазнейшай легенды, Парыс прывёз у Трою толькі цень Алены, а сама яна тым часам жыла ў Егіпце.
На поўначы ад Спарты — Тайгет велічны. — Тайгет — горны хрыбет у Лаконіі.
Знак Аяксавы. — На шчыце Аякса, сябра Ахіла, героя траянскай вайны, быў паказаны дракон.
Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі.— Міфічныя правадыры войска аргавян, героі паходу супраць Фіваў.
Хіба забыла ты, як Дэіфоба ён… — Дэіфоба (Дэйфабус) — брат Парыса, сын траянскага цара Прыама. Паводле легенды, пасля смерці Парыса ён ажаніўся з Аленай. Загінуў пакутніцкай смерцю ад рукі Менелая…
О, дзе ты, Піфаніса… — Піфаніса (Піфія) — імя дэльфійскай вяшчункі.
Я ў першым твары нарабіла ліха…/…і ў чацвёртым. — Паводле міфаў, Алена мела некалькі жыццяў: у першым жыцці (твары) яна была жонкай Менелая, у другім — была адначасова ў Троі і ў Егіпце, у трэцім — выйшла замуж пасля смерці за Ахіла, цяпер яна ў чацвёртым — вярнулася з Аіда.