«Адзін, адзін раз толькі ў годЗбірацца можам з ласкі року,Каб год іржавы карагодЗганяць з мінуўшчыны далёкай. Нас не кранулі косы змен: Царым мы ў дум жывых гэйнале, Хоць на падмурках гэтых сцен Другія наш пасад занялі.Багі другія верх бяруць,Суды вядуць над нашым краем,Свяцільні ж нашы не замруць,Што ў сэрцах вольных рассвятляем. Прашу паклікаці ганцоў I месца даці ім па чэсці: Ад нашых стоптаных капцоў Якія нам прыносяць весці?..»
V
Закончыў князь, махнуў рукой;Уходзяць тры ганцы ў святліцу,Ідуць суважнаю ступойI князю й княжне пакланіцца. А першы гэткі светлы быў, Як небам сланыя праменні: Ў руцэ меў светач, што на здзіў Усе усюды зводзіў цені.А быў другі і з ног і з рук,Як гром з жывымі перунамі:Ў руцэ меў стрэл жалезных пукI лук стальны меў за плячамі. А трэці быў і раб і цар, I слаб і дуж ва ўсякім дзеле, Як вечнасць, молад быў і стар; Меў гуслі — на грудзях віселі.
VI
I першы князю гэткі сказI княжне скажа міласцівай:«Я абышоў іх тройчы разI відзеў, што яшчэ ўсе жывы. А толькі ўсё той самы лад: З вачэй не зняты йшчэ павязкі, Ці йдуць уперад ці назад, Відны сляды цямрычнай ласкі.А як ішоў між іх з святлом,Яны пачулі, ах, пачулі:Сляпым замораныя сном,Худыя рукі ўвысь цягнулі. За мною ўсцяж, і тут і там, Іх вусны бледныя шапталі: «Аддайце сонца наша нам! Нашто схавалі-расхапалі?»