X

Вы, другі верныя, ганцы, Як летась, сёлета, налета Ўсе пагранічныя капцы Абходзьце зноў з маім прыветам.       Гуслямі, лукам і святлом       Будзіце, клічце і свяціце       I так спануйце іхнім сном,       Каб сон іх счэз і ўсталі жыці. А покуль поўнач не прыйшла, Вясці бяседу будзем далей; Засядзьце ўсе кругом стала, Хай зазвініць віно ў крышталі.       А чарку першую ўзнясём       За цень мінуўшчыны у сеці,       Другой к цяпершчыне прап'ём,       Праславім будучыню трэцяй».

XI

Садзіцца княжна, князь, кругом Садзіцца вольная дружына; Шуміць бяседа за сталом, Плыве часіна за часінай.       I разгараецца ясней       Паходня радасці забытай,       I светазарнасцю сваей       Вясёлкі сее самавіты. Ямчэй нацягваецца лук, Цэль рассякаюць агнястрэлы, Дрыжыць паўчына і павук, Дрыжыць прыблудак ачарнелы.       Рахкочуць гуслі звон у звон,       На бел-свет розгалас нясецца,       Як бел-свет, коціцца разгон       I ў думцы казкай раздаецца.

XII

Плыве шумліва, як рака, Бяседа вольная такая, А ўжо нявідзіма рука На небе поўнач адзначае.       Залопаў крыллямі пятух, —       I ціхне-ціхне ўсё ў замчышчы;       Замоўк разгул, агонь патух,       Старое згасла папялішча. На пустку ўзбрыўшы, воўк завыў, Пуціну заяц перамераў… А быў тут хто або не быў, — I так і гэтак мала веры.       I так і гэтак свой прыгон       Распасцірае царства ночы:       Салодкі сон, магільны сон       Смяецца свету ўсяму ў вочы.
Вы читаете На Куццю
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату