VII

Другі за першым князю сказ I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яны ўсе жывы.       А топчуць толькі ўсе той след,       Валочаць ёрмы за сабою;       Ці ўбачыць корч, ці ўбачыць цвет,       Адною жаляцца слязою. А як чапнуў стралой аб лук, Яны скрануліся ў прасонні, I столькі, столькі крэпкіх рук К маёй паціснулася броні.       За мною ўсцяж, і тут і там,       Іх вусны бледныя шапталі:       «Аддайце славу нашу нам!       Нашто схавалі-расхапалі?»

VIII

I трэці князю гэткі сказ I княжне скажа міласцівай: «Я абышоў іх тройчы раз I відзеў, што яны ўсе жывы.       А толькі торг усё ідзе       Над іх душою патаптанай;       Яны, як цені, ў грамадзе       Маўчаць і йдуць на пір паганы. А як я ўдарыў па струне, Замітусіліся, як пчолы, I на гарэ і нізіне Мне падавалі голас кволы.       За мною ўсцяж, і тут і там,       Іх вусны бледныя шапталі:       «Аддайце песню нашу намі       Нашто схавалі-расхапалі?»

IX

Сказаўшы так, маўчаць ганцы, Маўчыць і князь крыху часіны, I дасць адказ такі ў канцы Ганцам на іхнія навіны:       «Не ўмруць, не ўмруць ужо яны,       Раз хочуць сонца, славы, песні;       Заб'юць ім зычныя званы       Прабудным звонам напрадвесні. Сваёй забранай старане, Скаванай мучаніцы-княжне, Ўзнясуць пасад на кургане На панаванне недасяжне.       На дзеле — кожны йшчэ слугой,       У думках — вольныя ўжо людзі;       Над сэрцам іх, над іх душой       Наш дух лунаці вечна будзе.
Вы читаете На Куццю
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату