Хоць міг сваіх лет маладых не правёў? Сам-насам дзяўчыны з малойцам шаптаньня, Двух сэрцаў хто слухаў вясёлых размоў? Цімох і Гануля — вось роўная пара: Яна бедна дзеўка, ён бедны дзяцюк; Любілісь і мелісь пабраціся зара, Дый здрадзіла шчасьце, мінула іх рук. Гаротнага хлопца пагналі далёка, Пагналі ў салдаты на зьдзекі, на плач; Засталася Ганна адна-адзінокай, А з доляй — хоць сонца, хоць сьвету ня бач! Сягоньня, во ў гэткую сьцюжу пляцецца, Пляцецца зь няшчасьцем, з пацехай сваёй, Хоць вые віхура, хаўтурна сьмяецца, Як людзі, так дзіка рагоча над ёй. Ідзе і ідзе, а сьнягамі дзьме неба, Дзіцё ў руках плача. Ноч, жудка… бяда. Ў катомцы на плечах нясе булку хлеба I сала фунт — служкі за труд — каляда. Па гурбах, па наспах ідучы сьняжаных, Змаглася, халодны пот цела заліў, А рукі і ногі мароз неспыняны Даўно замарозіў, даўно зьнечуліў. Чуць дух пераводзіць, зьліпаюцца вочы, Яшчэ дабыла сіл, ды дзе больш дабыць? Скасіліся ногі, ямчэй вецер скочыў, Схіснулася й зь дзіцем, і з хлебам ляжыць! Ляжыць сярод поля шырокага Ў пасьцелі пуховай са сьнегу. Спачні зь дзіцянём, адзінокая, — Вам лепшых ня знаці начлегаў! Ня бойцеся!.. Ўтуліць ад холаду, Спаўе, як пялёнкай, сьнег белы, Зацягне вам песьню мяцеліца, Воўк жальбай завые скалелы. Але віхраў сьвісты магільныя I воўчыя выцьці пад борам Няхай не пужаюць вас, бедныя, Сваім нелюбым загаворам. I неба хай гэта вас хмарнае Ня страшыць сваёй цемнатою, I доля вам гэта цяперашня Хай вельмі ня здасца благою. Ці ж хаты для вас былі лепшымі, Як гэтая сьнежная ніва? Скажы ты мне, маці бязмужняя, Была ж ты дагэтуль шчасьліва? Жыла ж з табой моладасьць ясная, Вясёлыя песьні ці пела? Былі ж для цябе людзі добрымі, Іх злосьць над табой не шалела? Падумай, падумай, гаротная! Я ў песьню пралью твае думы, I разам сьпяём гулкім голасам Пад дзікай мяцеліцы шумы. * Бядак жыве толькі сягоньня, Дзён лепшых яму не чакаць; Цар-голад няшчаснага гоне Крывавага хлеба шукаць. Пакінуўшы родную хатку, Калі йшчэ такая дзе ё, Замучан бядой даастатку, Ідзе, каб здабыць на жыцьцё. Ідзе, а пражорнікаў вочы
Вы читаете Зімою
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату