Бо счараваны — цябе, ўкаханы,            Ня знаў саўсім. Цяпер хоць знаю, дык што ж параю            Ад позьніх скрух? Ў чужой краіне паволі гіне            За целам — дух. Вазьмі ж хоць сьпевы, дум перапевы            Лясоў тваіх. З тваёі глебы, з тваёга неба            Узяў я іх.

3. Начныя думкі

Часам я ўночы сны дзіўныя бачу: Роіцца нейкі нязьведаны край, Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу, То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай.          Бачу вялікія стэпы з-над Нёмна;          Туліць у сьлёзах матуля сынка;          Сьцелецца пушча глухая і цёмна;          Косьці з магілы глядзяць бедака… Бачу я: жоўтае жытняе поле Коласам ціха шуміць-шалясьціць; Межы, курган векавечны і хвоя; Каня з аднэю малітваю «піць».          Траўка ў ляску у цяню вырастае,          Корміцца сокам зямелькі сырой;          Птушка шчабеча — людзей пацяшае;          Льецца крынічка, плюскоча вадой. Ночкай ля рэчкі раздольна, прывольна! Гуртам русалкі сьмяюцца, пяюць, Кветкі купальскай шукае бяздольны; Зь зельлем шаптухі паціху снуюць…          Хочацца быць мне ў тым краю нязнаным,          Хочацца край той абняць з прастаты          Хочацца крыкнуць: гэй, краю каханы,          Будзь мне, як маці, будзь родным мне ты! Дай мне зрабіцца крынічкай лясною, Бераг вадой абмываць, цалаваць; Дай мне век цэлы дружыці з табою, Хвойкі і зоры ў сабе адбіваць.          Дай мне купальскую кветку у рукі,          Путы жалезныя мне разьвяжы,          Дай ты мне зельля на гора і мукі,          К шчасьцю гасьцінец мне дай, пакажы! Ціха. Нічога ня чую, ня бачу. Роіцца толькі нязьведаны край, Повен то шчасьця, то жаласьці, плачу, То зло-хмурлівы, то сьветлы, як рай…

4. *** Як надарыцца мінута…

Як надарыцца мінута, Што ад працы адарвуся, I жыцьцёвая атрута Не пячэць, і прахаплюся, Дык цябе, мой Родны Краю, Шчырай думкай аблятаю.          Ты няшчасны і убогі,          Ты бяздольны і забіты,          Ты бяз шляху, без дарогі,          Ты абдзёрты і прапіты,          Подлай здрадаю праданы.          Ты ня свой, — даўно забраны. Меў вялікія кляйноды, Быў і моцны і багаты. Задзіўляліся народы — А дазнаўся горкай страты. Сохнеш, вянеш, — вокам кіну, Аж здаецца, што загінуў…          А як сонейка устане          I прыемна усьміхнецца,          Па палетках, на кургане          I па вёсцы разьліецца,          Як паводка, Родны Краю,          Над цябе тагды ня маю… Ты квяцісты, залацісты, I прыгожы, і аздобны, Ты лясісты, каласісты. Можа, рай табе падобны — Колькі ж моцы маеш скрытай,
Вы читаете Матчын дар
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату