Да вас, паны, што голасна крычыцеАб прыязьні сваёй да «беднага народу»,Што раіце па-лісьсяму: «Маўчыце,Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», —Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія,Бо слова вы адны, а справамі — другія. «Багацтва вам»… Няма вам нашай веры! Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла, Галоднаму на прокарм хлеба меры Аднэй ня далі вы. I злаялі няміла…Калі для нас жадаеце багацтва,Нашто зь бяздольнага зьдзіраеце апратку?Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва,Дамы пустошачы бязь ліку, без астатку? «Мы волю вам»… Пракляцьце вам і зь ёю! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлёю; Астрог на наш народ, спакойны і бязьвінны.Ня вюля гэта! Што нам ні цьвярдзіце,Мы вольнымі былі за даўнімі часамі.Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце!Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі. «Мы згоду вам»… Пакіньце ашуканства! Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Бяз звады вам, нашэптаў, падтыканства Нямілы Божы сьвет, ня ясны, не шырокі.Ня просім вас! Ня трэба вашай згоды!Свае вялікае дзядоўскае багацьцеХаваем мы; ад Бога ўсе народыI бацькі аднаго ўсе дзеці — людзі, брацьця. Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду? Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды і бяз сэрца? І што вам з нас, ад нашага народу? Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?Га! Знаем вас, атручаньня найміты:Вы — служкі чорныя Ясьнейшага Мамона,Вы — мора бруд ля берагу намыты;Бяз дум і без мазгоў, вы — золата бяз звона. Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды бяз сэрца? Чаргою воўчаю зьяўляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыўды, для націску На праўду вечную… Вы… імя вам Іуды!Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша тратаНа ласкі лісьсія. Пакіньце слова «брат»!Вы цяжкі сон. Каты… Вы горай ката!Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!
11. Песьня-звон
Гэй ты, маці, родна мова,Гэй ты, звон вялікі, слова, Звон магучы, Звон бліскучы, З срэбра літы, З злота зьбіты, Загрымі ты, Загрымі!Гэй, званар, званар, мой пане,Бій у звон, як змогі стане, Без спачынку, Безупынку, Потам зьліты, Ім умыты, — Бій, звані ты, Бій, звані!Гэй, гусьляр, пясьняр, мой браце,Грай, сьпявай у полі, ў хаце, Дзе гарота, Дзе галота, Дзе нясыты, Дзе няўмыты. Ім спыні ты, Жаль спыні!Струны хай грымяць і рвуцца,З болю, з гневу. Хай сьмяюцца Разам зь імі, Не чужымі, Голас чысты, Залацісты, Зь імі зьлій ты, Зь імі зьлій!..