Усе з аднэй мы выйшлі нівы,I сейбіт нас адзін кідаў,I кожан з нас той дзень шчасьлівыЎ сваёй душы благаслаўляў. А вецер быў. I хто цяжэйшы, Астаўся там, куды упаў, А хто, як я, хто быў лягчэйшы, Ў далёкі сьвет павандраваў.Бо сейбіт ёсьць другі на небе,Што судзіць нам гады і дні, —I ты узрос на роднай глебе,Пусьціў глыбока карані. Здалеў, браток, на сьвет прабіцца Спраміж сьвірэпкі і асок! I можам мы табой гардзіцца, Прыгожы, слаўны Каласок.Цьвіці ж, расьці, буйней надзіваЎ сям’і прыгожых васількоў.З тваіх зярнят хачу, праўдзіва,Убачыць поле каласкоў.
13. Песьня
На чужой староначцыЗаняпаў душой,I згубіў здаровейка,І згубіў спакой.Не глядзелі б вочанькіНа нялюбы сьвет,Маладое радасьціПрападае сьлед. На чужой староначцы Не цьвітуць сады, Не сьпяваюць птушачкі. Не лятуць сюды. І чужое лецейка Для мяне — зіма, I чужога сонейка Для мяне няма.На чужой староначцыНе шумяць лясыІ няма прыгожасьціЎ палявой красы.Замірае душачкаНа чужой зямлі,А дамоў вярнуцісяНе ў маёй валі. Дзе ж вы, ніўкі родныя I дубовы шум? Засьпявайце голасна, Каб пазнаў, пачуў. Ўскаланіце песьняю Векавечных сноў, Ўскаланіце душачку, Ўскаланіце кроў.
На чужыне
14. У выгнаньню
Край чужы — за веру кара —Сьнег, мароз ды горы.Белы сьвет, як чорна хмара,Заступілі горы. Край чужы… I ты чужынец Ўсім, ня свой здаесься: Ходзіш скрозь, як той адзінец Старакосны ў лесе.Ходзіш ты, ніякай мэты,Так, — абы цягацца,Знаць сабе: жывеш яшчэ ты…Для чаго ж, спытацца? Хто цябе спагадным сэрцам Да сябе прытуле? Хіба з стрэльбы чужаверца Чужаніца-куля.