Хто цябе спаткае міла,Ў дом папросіць гожа?Хіба дол, адно магілаРазгарнуцца можа. Што з таго — часамі сьніцца Край, ў якім радзіўся? Толькі мусяць сьлёзы ліцца, — Лепі б і ня сьніўся!
15. Вясельле
Гэй, гуляй, ня думай,Не глядзі панура!Засьпявай, заіграй,Загудзі віхурай! Грошы ёсьць! Сала ёсьць! Бутэль манаполькі… Ты ня стой, трунак свой, Пій, гуляй і — толькі!Былі мы… Жылі там —На роднай краіне…А цянер тут — як зьвер…Жыцьце наша гіне. Гэй, гуляй, налівай! Будзем піці, браце! Што у нас? Цяжкі час? Э! аб чым казаці!Га-га га! Бач, нагаСама ў бокі скача,Заіграй, засьпявай!..Не, брат: сэрца плача… Дайце мне, дайце мне Кварту не пустую, — Я маё, я сваё Сэрца пачастую.От дык так! От дзе смак!Эх ты, ведзьма-доля!Яшчэ — не, мала мне…Налівайце болей! Гэй, крычы, не маўчы, Сэрцу дай пацеху! Заіграй, засьпявай, Сьмеху, болей сьмеху!А што?! Не, вы мянеНе забілі, гады!Вось жа п’ю, вось пяюЗь сябручкамі рады! Ты гуляй, не зважай, Што сьляза на вочу, — Гэта так, гэта я Весяліцца хочу.Пі, гуляй!Грай, сьпявай!..
16. Журба
Сэрца болей не сьмяецца,Сэрца плача жаласьліва.Ці дасьць Бог, ці давядзеццаБыці там, дзе наша Ніва? Думкі, праца — ўсё далёка! Песьні, казкі ў пазабыцьцю… Прад сабой я толькі вока Бачу страшнага нябыцьця.Волі, думак, шчасьця, сьмехуДайце мне! Хоць пакажыце!..Але не… Мне на пацеху —Вока страшнага нябыцьця. Я б узяў матыку ў рукі, Карчаваў бы, чысьціў поле, Але — там… Я тут бязрукі, Я бясьсільны… Я бяз волі.Сэрца плача, і я плачу;Плачу з сэрцам галасьліва.Дзе ты, дзе ты, краю родны?Край далёкі, маці-Ніва?