Восень халодная, чорная, хмураяСунецца ціха, нячутна штодзень,Хварбы наўкола паклала панурыя,Сонца хавае за чорную цень. Збожжа пажатае зь ніваў пазвожана, — Голыя гоні самотна ляжаць, Неба дажджліваю хмарай абложана, Траўкай ня грае сваёй сенажаць.Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі;Кусьцьце бязь лісту, бяз красак стаяць;З гэтымі восені днямі бяскрасныміЦяжкія думкі у сэрца ляцяць. Вольхі, рабіны, асіны зь бярозамі Лістам пажоўклым тужліва шумяць: «Хутка надыдуць завеі з марозамі, Ветры зь сьнягамі ізноў наляцяць».Толькі высокія хвоі іглістыяВечназялёны свой кажуць убор.Днямі зімовымі, цёмна-імглістыя,Будуць чарнець навакол, наузгор. Зіму пачуўшы, мядзьведзь неспакоіцца, Ходзіць па лесе, шукае бярлог, Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца, Горш на скаціну, на людзі налёг.Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца;Хутка на поўдзень саўсім паляцяць.Хеўра за хеўрай на рэчцы зьмяняецца;Ўранку крычаць на вадзе, лапацяць. Так непрыкметна часамі, дзянёчкамі Восень зьмяняе. аблічча зямлі… З гэтымі днямі асеньнімі, ночкамі Думкі мне ў сэрца жудосны прыйшлі.Старое нешта усё спамінаецца,Толькі няясна, маўляў, праз туман,Нейкі няведамы жаль уздымаецца,Вабіць і цягне ўспамінак-дурман. Сэрца баліць пад жаданьняў прымусамі, Што за жаданьні — ніяк не пазнаць; Можа, ляцеці адгэтуль за гусямі… Можа, заснуць, каб нічога ня знаць?..
18. Мае думкі
Па-на горах сьнягі паляглі,I даліны убраліся ў белі.Мае ж думкі, як толькі маглі,Хутка зь ветрам удаль паляцелі. Паляцелі удаль, дзе няма Гэтых гор — вартаўнічых няволі, Дзе ня гэтак сурова зіма, Дзе прыняў я і жыцьце і долю.Паляцелі спытаць, паглядзець —Як жывецца на роднай старонцы?Як той брат-беларус мой жывець?Ці высока узьнялася сонца? Там жа ўсё, як раней, як было: Беднасьць, ціша кругом і цямнота. Дзе там шчасьце! Жыцьцё зацьвіло, Як наверсе якое балота.Сонца нізка — ня грэе саўсімI саўсім жа ня сьвеце бяз мала;Раз блісьне дзе-нідзе — і паўсім,I зноў сваю твар захавала. Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара Табе часам, мой браце, праспацца, Каля бацькаўскіх ніў і двара Працаваці зноў шчыра узяцца?I усё, што утраціў сплючы,Пазьбіраці да роднае хаты?Годзе спаць! I ня будзе начы,Будзеш вольны, разумны, багаты! I высокае слонца тагды Будзе працу тваю аглядаці, I пазбудзесься крыўд і нуды, — Будуць людзі цябе шанаваці.