Слухай, Іване, паночку,Кепска ты робіш, браточку:Хіба ж ня сорам так жыць,Гэткім нядбайлівым быць? Ўзглянь навакол на суседаў, Некалі добра іх ведаў — Хто зь іх спусьціўся, як ты, Мае з твае беднаты?Хіба ж яны галадуюць,Хіба ж па-твойму бядуюць?Ў іх і апратачка ёсьць,I часам пакорміцца госьць. Гэта ж дзе людзі зьбяруцца, Зараз зь цябе пасьмяюцца, Кажуць: «гультай, абібок». Так яно, мой галубок!«Бацька яго ў гаспадарствеБыў, як бы цар ў сваім царсьцьве:Быў ў гаспадарачцы лад,Мелася вока, дагляд… Быў чалавек яго татка! Ён жа: дзівіся, апратка Ў дзюрках, у гнідзе, сьцьвіла, Ў хаце — трава абышла.Нейкае дзіва, дый годзе!»Часам жартуюць ў народзе:«Моцны гультай, моў-ся вол,К працы ж пагнаць — трэба кол». Чуеш ты, чуеш, Іванка, Што у людцоў за гуканка? Слухай, над кім гэты сьмех? Грэх табе, братачка, грэх!..
9. У чатырохлецьце «Нашае Нівы»
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,Роднай мовы сваёй не цурайся;Як ня зрокся яе пад прымусам,Так і вольны цяпер не зракайся. Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраны астаўся.Ў старыну Беларус, не падданы,Гаспадарыў, быў сам над сабоюI далёка у сьвеце быў знаныЗа літоўскай і ляшскай зямлёю. Але час прамінуў, і нядоля На народ, як бы камень, звалілась, Беларуская слава і воля Адышла, адцьвіла, закацілась.Не зьмяняючы шэрай апраткі,Працаваў ты, як вол, гаратліва,А у хаце тваёй недастаткі,А на ніве тваёй неўрадліва. А чаму? Ты ня здольны, ці хворы, Ці благі гаспадар, ці п'яніца? Мусіць, не! Бо і іншым у пору У цябе гаспадарыць наўчыцца.Сьветлы розум твой, брат, але дзетакАд цябе, як і ўсё, адбіраліI на бацькаўскі родны палетакПрацаваць-памагаць не пушчалі. Хто хацеў, той і сьмеў рабаваці, Без прыпросу зьязджаліся госьці — Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці І крышыць гаспадарскія косьці.Можа б, ты і памёр і загінуў,Каб ня вешчая мова Баяна.Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў?Як жа так, што яшчэ не забрана? Бо што бачылі госьцікі-герцы — І зямлю, і лясы, і кілімы, — Ўсё забралі. А мову у сэрцы, Ў сваім сэрцы хавалі-нясьлі мы.Дык шануй, Беларус, сваю мову —Гэта скарб нам на вечныя годы;За пашану радзімаму словуУшануюць нас брацьця-народы!