Колькі сілы неспажытай! Ты паўстанеш, працавіты, Гаратнічы, невымоўны, Шчасьця, долі прагавіты, Мой сланэчны, мой чароўны! Будзе час, пабачаць сьведкі, Хоць ня мы, дык нашы дзеткі.
5. *** Хай ні льюцца дажджы…
Хай ня льюцца дажджы цёмна-хмарныя Над зьмярцьвелаю пашаю.Хай пачнуцца гады хлебадарныя Над зямелькаю нашаю.Хай красуецца жытам, пшаніцаю, Каласочкамі цяжкімі,Хай ўзмацуецца Боскай правіцаю I ўсятворчымі ласкамі.Хай асьвеціцца праўды навукаю I братэрскаю згодаю,Хай зьнявечацца крыўда з прынукаю За яе загародаю,Хай ўзьлятаець хвала яе племені, Упякнёнага цнотамі,Хай шыбаець над скаламі з крэменю, Над арлінымі ўзьлётамі.
6. *** Мілая, родная старонка-маці!
Мілая, родная старонка-маці!Моцна цябе я і шчыра люблю,Бедныя ніўкі твае, сенажаціI нешчасьлівую долю тваю. Горам, матуля, цяпер ты замучана, Стогнам спавіта у сець з ланцугоў, Рукі і ногі да слупа прыкручаны, Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.Толькі ж уцешся, матуля каханая!Слуп твой патроху пачаў падгніваць,Прыйдзе к нам воля сьвятая, чаканая,Сець з ланцугоў як пачнем разрываць.
7. Воўкалакі
Ваўкалакі цёмна ноччуЗ дамавін выходзяцьI лятаюць скрозь па сьвеце, —Сабе жэр знаходзяць:Дзе старое ці малоеСьпіць у сьне глыбокім,Ваўкалака падсьцігаеНенасытным вокам.Не пачуеш, як узьляжаНа грудзях навала,Не пачуеш, як ён з сэрцаВысьсе кроў памалу.Галасіста ж па сьвітаньнюЗасьпяваюць пеўні —Ваўкалака адлятаеНеахвотна гнеўны.Па старонцы роднай здаўнаВаўкалакі ходзяць,Але ж пеўні не сьпяваюць,Слонка не ўзыходзіць!..