Каштэлян Віцебскі, як знаеш, у сенаце

Пачэснае займае крэсла! Дык як, браце?'

Зусім не памятаю я свайго адказу,

Здаецца, моўчкі выбег, на каня сеў зразу!'

* * *

'Ты, Яцак,- мовіў Ключнік,- мудрыя прычыны

Знаходзіш, ды твае не зменшацца тым віны!

Здаралася ж ужо, і то не раз на свеце,

Што дочку караля ці пана на прыкмеце

Хто меў, дык думаў, як схапіць яе, украсці,

Адкрыта помсціць. Але хітра так напасці

І пана польскага ў адно забіць з Масквою! '

'Не быў я ў змове!- ксёндз пярэчыў галавою.-

Браць гвалтам? Мог бы я яе з-за крат, з-за клямак

Забраць, разбіць бы мог у пыл яго той замак!

Я Добрынь меў з сабой і іншыя засценкі.

Ах, каб яна была, як іншыя паненкі,

Здаровая! Калі б уцёкаў і пагоні

Цяжары вынесці магла, каб зброя, коні

Яе не страшылі, не ждаў бы я й хвіліны!

Але ж яна была, як чэрвік матыліны -

Такая кволая, пястушачка! Дык сіла

Тут не падходзіла - яна б яе забіла.

Не мог я! Не!

Адкрыта помсціць, замак разваліць у грузы

Стыдаўся, бо сказалі б - помшчу за канфузы!

Ах, Ключнік! Сэрца простае тваё не знае,

Якое пекла ў сэрцы ўніжаны хавае!

А сатана штораз то мне падсоўваў планы:

Крывава помсціць, а прычына каб нязнанай

Была нікому, і пра Еву каб забыцца,

У замку не бываць, з другою ажаніцца,

А там як-небудзь пашукаць якой зачэпкі,

Адпомсціць.

І мне здалося: зжыў я з сэрца дарагую,

Быў рады з выдумкі, і ўзяў сабе другую,

Якая трапілася, дзеўчыну-нябогу!

Нядобра я зрабіў, і кара ж была строгай,

Я не любіў яе. Тадэвушава маці

Мяне кахала, бедная, але, мой браце,

Сваім каханнем першым я быў з толку збіты,

Дык быў, нібы шалёны, заўсягды сярдзіты.

Дарма шукаў сабе заняткаў, інтарэсаў.

Надарма ўсё! Ды ж апантаны помсты бесам,

Не мог знайсці сабе ні месца, ні спакою

Нідзе на свеце. Стомлен доляю такою,

Я піць пачаў.

У хуткім часе жонка з той бяды памёрла,

Пакінуўшы дзіця. Мне сэрца роспач жорла!

* * *

Ах, як бясконца быў яе мне вобраз мілы!

Год столькі! Дзе не быў я! а не маю сілы

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату