Я гэта ведаў - і не мог аднак жа.

* * *

Я ўцёк з радзімы!

Дзе я не быў! Чаго не перанёс!

* * *

Але мне Бог памог душу ад смерці збавіць:

Паправіцца павінен быў я і направіць

Наколькі можна, тое

* * *

Гарэшкі дочка ўмерла на Сібіры дзесьці,

І ваявода, муж, прапаў там дзесь без весці

Пакінулі дзіцятка на радзіме, Зосю.

Я гадаваць яе загад даў...

* * *

Больш чым з кахання, з гонару хутчэй дурнога

Забіў я, дык стаў сціплым, стаў слугою Бога.

Як быў я рызыкантам, злоснікам, гулякам,

Дык галаву спусціў, манахам стаў Рабакам,

Што як чарвяк у пыле...

Злы прыклад для радзімы, падазрэнне здрады

Я адкупіць рашыў і заплаціць быў рады

Крывёй, самаадданасцю...

Я ваяваў за край, дзе? Як? Казаць не буду.

Я не баяўся стрэлаў, ні агню, ні труду.

Аднак мілей успамінаю я не войны,

А ўчынкі ціхія, малыя, час спакойны

I мукі, што ніхто...

Не раз мне давялося і ў свой край прабрацца,

Насіць загады камандзіраў, запазнацца

3 жыццём падпольным. Знаюць і галіцыяне

Каптур мой бернардынскі, і велькапаляне!

Ля тачкі гніў я цэлы год у прускай яме,

І тройчы маскалі нявечылі кіямі,

Вялі ўжо і ў Сібір. Пасля зноў аўстрыякі

Ў Шпільберга падзямеллях мне даліся ў знакі,

Сядзеў у carcer durum, ды Бог проста цудам

Дазволіў мне памерці паміж родным людам,

3 прычасцем...

А мо й цяпер я саграшыў, што так зарання,

Не па загаду ўладаў распачаў паўстанне!

Ды думка, што Сапліцы першыя ў радзіме

'Пагоню' ўзнімуць і сваё праславяць імя...

Здаецца... думка чыстая...

Хацеў ты помсты? Маеш! Хопіць гэтай кары,

Што Бог тваім мячом разбіў мае ўсе мары.

Ты збльггаў планы шмат гадоў снаванай змовы

І мэты велізарнае сарваў асновы!

Апошнія мае пачуцці ў гэтым свеце,

Якія я насіў, што мне былі, як дзеці,

Ты ў бацькавых вачах забіў. І я прабачыў!

Ты!..'

'Каб таксама Бог і мне прабачыць рачыў!-

Прамовіў Ключнік.- Калі хочаш прычасціцца,

Дык я ж не лютар, не схізматык, пан Сапліца!

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату