Ў душы маёй, ніякая не злічыць, сіла!

Ён, Стольнік, дочку забівае! Я - забіты

І знішчаны! Пад браму чорт прывёў сярдзіты.

Зірні, як ён гуляе! Што дзень баль і п'янства!

Як свецяць вокны! Музыка! Гуляе панства!

І замак не абваліцца на чэрап лысы!

Падумай помсціць, дык чорт зброю дасць: хапіся.

Ледзь я падумаў, чэрці маскалёў наслалі!

Стаяў я, гледзячы, як замак штурмавалі.

* * *

Бо фальш, што быў я з маскалямі ў нейкай змове.

* * *

Глядзеў, а думкі розныя, на безгалоўе,

Віліся. Перш глядзеў на ўсё, скажу адкрьгга,

Як на пажар дзіця, і з пачуццём бандыта

Чакаў, калі ўсё зваліцца і загарыцца.

Часамі думаў ратаваць яе пусціцца,

І нават Стольніка

* * *

А бараніліся тады вы смела, ўпарта,

Хоць маскалі атакавалі не на жарты.

Страляюць кепска! Ўбачыўшы, што адступалі,

Я закіпеў ад злосці - Стольнік зноў на хвалі!

І так яму на свеце у ва ўсім вядзецца?

Дык і ад гэтага нападу адаб'ецца?

Я засаромлены пайшоў, а ўжо быў ранак,

Ажно гляджу, пазнаў: выходзіць ён на ганак

І запінкай брыльянтавай мігціць на сонцы,

І круціць вус, сабой здаволены бясконца.

І мне здалося, што смяяўся нада мною,

Што ён мяне пазнаў і ўзмахваў так рукою

3 насмешкай і пагрозай. Карабін хапаю

У салдата, ледзь падняў - я стрэліў, не згадаю!

Ты знаеш!

Пракляты самапал! Бо той, хто забівае

Мячом - замахваецца, круціць, адбівае,

Раззброіць можа ворага або спыніцца,

А зброя агнястрэльная - абы схапіцца,

Адна хвілінка, іскарка...

* * *

Ці ж я ўцякаў, як ты ў мяне наставіў дула?

Стаяў я моўчкі, роспач сэрца агарнула

I з жалю нейкага я на'т не зварухнуўся.

Чаму ж ты, ах, Гервазы, ў той час прамахнуўся?

Зрабіў бы ласку! Ды, відаць, за грэх пакуты

Патрэбныя...'

Зноў задыхнуўся, болем скуты

'Бог бачыць,- мовіў Ключнік,- што я шчыра меціў!

А стрэл твой колькі ж выпусціў крыві! Прыкмеціў,

Якой азваўся ў нашых сем'ях ён бядою?

А гэтаму ўсяму, пан Яцак, ты віною!

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату