'Каня!- ускрыкнуў Рэент,- я каня са збруяй

Стаўляю і абавязацельства бяру я

Суддзі ў salarium аддаць пярсцёнак гэты!'

'А я,- сказаў Асэсар,- здам для той жа мэты

Аброжку з яшчура - цудоўная работа!

Шаўковы павадочак, колцаў пазалота,

Каштоўны камень - ззяе ўсё здалёк і свеціць.

Калісьці ў спадчыну мо атрымалі б дзеці,

Каб ажаніўся. Даў яе мне, каб вы зналі,

Князь Домінік, калі мы раз з ім палявалі

Ды з Маршалам Сангушкам і з тым генералам

Меенам. Што мая там псярня вытварала,

Паверыць трудна. Вось была, скажу вам, штука:

Аж шэсць зайцоў мая злавіла запар сука!

А гэта адбылося на Купіскім полі.

Князь Радзівіл не бачыў гэткага ніколі,

З каня сышоў, абняў маю харціху Каню

І тройчы ў лоб пацалаваў на знак прызнання,

А потым, тройчы пляснуўшы рукой па пысцы,

Сказаў: 'Дык будзь цяпер княгіняю Купіскай'.

Вось так Напалеон сваім маршалам многім

Даў тытулы князёў ад месцаў перамогі'.

Абрыдла Талімэне гутарка ўся скора,

Хацела ў лес пайсці, падшуквала партнёра.

Зняла з калочка кошык. 'Вам, панове, мусіць,

І дома добра, я дык на рыжкі прайдуся,

Прашу са мной, хто ласкаў',- ветліва сказала

І шаль чырвоны з кашаміру завязала.

Руку падкамаранцы падала, другою

Фальбоны прыўзняла, перш чым ступіць нагою.

Тадэвуш у грыбы за ёй падаўся следам.

Суддзя быў рад праходцы той перад абедам,

У ёй ён бачыў спосаб на сцішэнне крыкаў.

'Прашу у лес, панове!- весела заклікаў,-

Хто сёння з вас рыжка найлепшага дабудзе,

З найпрыгажэйшай побач той абедаць будзе

Сам выбярэ яе. А калі знойдзе дама,

Найпрыгажэйшага хай выбера таксама!'

Кніга трэцяя. Заляцанні

Змест: Графаў паход у сад. Таямнічая німфа пасе гусей. Падабенства грыбнікоў да элізейскіх ценяў. Гатункі грыбоў. Талімэна ў Святыні дум. Нарада ў справе Тадэвута. Граф - пейзажыст. Мастацкія заўвагі Тадэвуша пра дрэвы і хмары. Графавы думкі наконт мастацтва. Звон. Білецік. Мядзведзь, маспане!

Вярнуўся Граф, але прытрымваў верхавога

І на гарод глядзеў. Там не было нікога,

Ды вось яму здалося, быццам у акенцы

Ізноў мільгнула штосьці ў беленькай сукенцы,

І нешта лёгкае зляцела ў зеляніну

I, прашмыгнуўшы цераз грады, праз хвіліну

Паміж зялёнымі свяцілася гуркамі,

Як свеціць промень сонца, трапіўшы часамі,

З-за хмар на крэмень палявы ў заранай скібе

Ці ззяе між травы ў вады маленькай шыбе.

Граф злез з каня, адправіў слуг, што

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату