І ловаў, і стральцоў. Бывала, што каторы
І крык там узнімаў, і ўсе гудзелі жвава,
І раз яшчэ перажывалася аблава.
Сягоння ясна ўсім, чаго з вас той-сёй хмурны:
Каптур манаскі, пэўне, ўнёс настрой хаўтурны!
За промахі вам брыдка? Дарма духам палі!
Я лепшых знаў стральцоў, што часам не траплялі.
Пацэліць, прамахнуць, паправіць кожны можа.
Я сам, хоць ад дзяцінства ўжо страляў прыгожа,
Было, што не трапляў так, як і сам Тулошчык,
Не кожны раз трапляў і пан Райтан, нябожчык.
Пра Рэйтана скажу пазней. А ў гэтай справе,
Што панічы не дастаялі на аблаве
І не змагаліся з мядзведзем грудзі ў грудзі,
Хоць мелі піку, мы ані хваліць не будзем,
Ні ганіць, бо ўцякаць з зараджанаю зброяй
Той будзе, хто ніяк не варт імя героя.
А выстраліць наслепа (бо бывае й гэта),
Калі звер не падпушчан, задалёка мэта,
Ёсць ганьбай. Але хто прыцэліцца без страху
І выстраліць, калі і дасць часамі маху,
Без сораму ўжо можа ўзад падацца,
Таксама можа пікаю абараняцца,
Але не з мусу, бо бяруць на паляванне
Для абароны піку, не для нападання.
Здаўна вядзецца так. Паслухайце вось рады:
У сэрцы не прымайце вашай райтарады
І ты, Тадэвуш, і вы, шаноўны Графе!
А як прыпомніце аб гэтьш трафе,
Не забывайце важнае перасцярогі:
Адзін другому не заходзьце больш дарогі
І не страляйце разам у адну звярыну'.
Як толькі Войскі слова вьшавіў 'звярыну',
Асэсар буркнуў спадцішка 'дзяўчыну',
Другія 'брава' ўскрыкнулі і цераз смехі
Перасцярогу сталі паўтараць Грачэхі:
Апошняе са слоў крычалі: той звярыну,
А іншы, смеючыся, паўтараў: дзяўчыну.
'Кабету',- буркнуў Рэент, і на заканчэнне:
'Какету',- сыкнуў злы Асэсар к Талімэне.
А Войскі не збіраўся дапякаць нікому,
Да шэптаў тайных справы не было старому.
Ён рады быў, што дамам повад даў для смеху,
Дык і стральцам хацеў знайсці што на пацеху,
І так казаў, віна сабе падліўшы ў чару:
'Я тут не бачу бернардынавага твару.
Хацелася б, каб ён выпадак чуў цікавы,
Падобны да здарэння з сённяшняй аблавы.
Такога, як ксёндз Робак, мастака страляння
Знаў Ключнік аднаго, як нам расказваў зрання,
