А я другога ведаў. Ён сябе праславіў
І стрэлам двух паноў ад пэўнай смерці збавіў,
Калі ў лес Налібоцкі, шмат таму ўжо часу,
Тадэвуш Рэйтан прыязджаў і князь Дынасаў.
І зайздрасці к стральцу паны не праяўлялі,
А нават тосты за яго здароўе ўзнялі,
I падарункаў паназносілі без ліку
І дзіка скуру. Вось хачу аб гэтьм дзіку
І пра той стрэл вам зараз даць расказ асобны,
Бо той вьшадак і да нашага падобны,
А здарыўся стральцам найлешпьш нашых часаў
Паслу Райтану разам з князем фон Дынасаў'.
А тут Суддзя сказаў, віна падліўшы ў чашы:
'П'ю Робака здароўе. Войскі, ў рукі вашы!
Калі наш дар ксяндза не вельмі мо ўзбагаціць,
Дык хай тады яму за порах хоць заплаціць -
Лічу, што тушы з сённяшняга палявання
Для манастырскай кухні на гады два стане,
А скуры не аддам. Гатоў на'т пасварыцца,
Калі не пажадае ксёндз са мной мірыцца,
А не, сплачу яе хоць нават сабалямі,
Бо скураю распараджацца мы павінны самі.
Калі пяршынства славы ў нас слуга ўзяў Божы
То скуру прысудзіць пан Падкаморы можа
Таму, хто з нас другой узнагароды варты'.
Задумаўся тут Падкаморы не на жарты.
Стральцы загаварылі, кожны ўсхваляваўся:
Той гаварыў, як звера спудзіў, той - як гнаўся,
Той - як сабак склікаў, а той - як вёў аблогу.
Асэсар з Рэентам паднялі зноў трывогу:
Адзін усё сваёй хваліўся Сангушкоўкай,
Другі - балабаноўскаю Сагалясоўкай.
Тут мовіў Падкаморы: 'Пан Сувдзя, суседзе!
Па праву ў пераможцы вамі ксёндз узведзен,
Ды цяжка меркаваць, хто быў другім між вамі,
Чыёй заслугі больш. Вы ж ведаеце самі,
Што роўныя вы ўменнем, спрьггам і адвагай.
Але, абмеркаваўшы справу ўсю з увагай,
Сцвярджаю: Граф з Тадэвушам - два чалавекі,
Што сёння найбліжэй былі ад небяспекі,
Дык скура ім належыць. Але мне здаецца,
Што ад яе Тадэвуш зараз адрачэцца,
Як маладзейшы, а пан Граф трафей той прыме,
Дык хай ён упрыгожыць дом яго і імя.
І гэта памятка сягонняшняй аблавы,
Як сімвал, хай вядзе вас, Граф, да новай славы'.
І з думкай, што уцешыў Графа, сеў у крэсла.
Не ведаў, што прамова Графу боль прынесла,
Бо той, на першае трафея ўспамінанне
