Натальля Арсеньнева

Пад сінім небам

Пад сінім небам… (Замест прадмовы)

Ад злых, няветлых песьняў гора, ад змораў шэрае зямлі у неба сіню, ў неба мора ты зрок прысталы падымі. У сінім небе няма распачы глухой, што гасіць паволі ўсё, пад сінім небам усё іначай — здаецца сьветлым, як сны, жыцьцё, Такім нязнаным, дзіўным, узьлётным, жыцьцём-натхненьнем бязь сьлёз, турбот. У сінях неба несьмяротных бясконцым сьветам сплыве год. Дык гэй у неба, у край бязь сьценяў, Ад зла, нязбыўнага ў жыцьці, на белых крылах летуценьня, Пясьняр, па слова-чар ляці!

*** Сонца вясьнянае ў золаце косаў…

Сонца вясьнянае ў золаце косаў, срэбныя вербы на плёсах бялёсых, восені зырка-чырвонай пажары, ночныя зводы і ночныя чары, сэрца развагі і сэрца парывы, песьні, што ўлетку сплываюць на нівы, плач лесуна, сінь вазёр лебядзіных, жахі глухое паўночнай гадзіны, долі пакора і з доляй змаганьне, роднай старонкі ціхое каханьне, —           ўсё, што у думках нясьцішных пяе, —                       вершы мае.

I. Родны край

Край

Сонца заходзіць… На вежах кляшторных скрозь загараюцца тысячы зорных            зырка-чырвоных агнёў… Хораша… Сэрца ж міжвольна імкнецца ў край, што яшчэ харашэйшым здаецца,            родны, найлепшы з краёў. Там… Там усё быццам так, а іначай хваляй у сэрца ліецца гарачай,            там… Там усё мне мілей: сіняе, сіняе неба бясконца, шчыра вясёлае, яснае сонца,            далеч бязьмежных палей. Там, там у гожыя, цёплыя ранкі песьняю срэбнай вітаюць жаўранкі            першыя пробліскі дня, песьняю будзяць ціхія лагчыны, дзе яшчэ пасмам густым, цёмна-сінім            сонна калышацца ймгла. Сонца расу там усьмешкаю сушыць, вецер там краскі калыша, варушыць,            хваляй плыве па лугох, хвоек зялёных шумяць верхавіны, ў жаху адвечным трапечуць асіны            ў змрочных, гушчарных барох. Вёсны там… Пешчы нясьмелыя сонца будзяць жыцьцё пакрысе у старонцы,            робіцца неба сіней, вецер крыніцай пад небам плюскоча, нешта зямлі веснавое шапоча,            звоніць, пяе ў лагчыне. Леты там… Хвалі па жыце лунаюць,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×