Ёсць тут і радасць: ты — адно са мной,

Дык толькі я любімы ёй самой.

43

Прыемна мне, калі заплюшчу вочы,

Бо што б удзень пабачылі яны?

Цудоўны вобраз твой скрозь цемру ночы

Мне зіхатлівыя прыносяць сны.

Калі твой сцень і ноч перамагае,

Святлом барвовым разганяе змрок, -

Дык як жа ўдзень краса свяціла б тая,

Твой яснавейны, прамяністы зрок?

Якім бы дзень прыгожым стаў раптоўна,

Каб ты з'явілася ў сваёй красе,

Калі адзін твой толькі сцень цудоўны

Такую слодыч для мяне нясе!

Мне без цябе і дзень — як ноч глухая,

З табою ж ноч — як ясны дзень бывае.

44

Каб думкай стала плоць мая калі,

Яе тады б адлегласць не спыніла,

І да цябе, ў далёкі край зямлі,

Яна б мяне сваёй аднесла сілай.

Мне абыякава было б зусім,

Дзе я стаю і дзе ты ў гэтым часе.

У небе ясным, над усім зямным

Я думкай борздай да цябе б імчаўся.

Ды не пазбыцца мне сваёй журбы,

Ніяк мне думка не раскрые крылляў.

Пакуль, як створаны з зямлі й вады,

Я не магу сягнуць праз безліч міляў.

Зямля дае павольнасць у хадзе,

Вада слязамі горкімі ідзе.

45

Агонь з паветрам — розныя стыхіі:

У першай — палкасць, думка у другой.

Яны лятуць, нястрымныя такія,

У непарушнай еднасці сваёй.

Калі яны, як пасланцы кахання,

К табе кіруюць вольны свой палёт,

Зямлі й вады наступіць панаванне,

А ў ім так многа смутку і турбот.

Сумую я аж да тае часіны,

Пакуль пасольства прыляціць назад

І скажа мне, што любы мой адзіны

Жывы, здаровы, прывітанням рад.

Якое шчасце! Але без адкладу

Зноў мкнуць яны табе маю спагаду.

46

У воч і сэрца вечная вайна:

Не падзялілі ўлады над табой.

І тая і другая старана

Тваёю захапляюцца красой.

Гаворыць сэрца, што жывеш ты ў ім

І ў тайніку схаваны там на дно.

А вочы кажуць, што ў святле сваім

Адлюстравалі вобраз твой даўно.

Каб скончыць спрэчку, скліканы быў суд.

Вы читаете Санэты
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату