Як спрытна статак воўк бы ператрос,

Каб мог з'явіцца ў выглядзе ягняці.

Як пакараў бы закаханых лёс,

Каб ты надумала зачараваць іх!

Так не рабі! Ты так любіма мной,

Што й гонар твой я падзялю з табой.

97

Якой зімой здаваўся мне той час,

Пакуль цябе не бачыў я, мой дружа:

І Дзед Мароз хадзіў навокал нас,

І дні і ночы ускрывала сцюжа.

А сапраўды, было каля жніва,

Калі свой плён ледзь восень паднімае,

Нібыта тая сумная ўдава,

Што ад вясны цяжар вялікі мае.

Ды для мяне патомства ўсё яе

Здавалася сям'ёй асірацелай,

Дзе ты — мне там і лета настае,

Цябе няма — і птушка б не запела.

Калі ж пачне — то цыркне, то замоўкне,

Ад песень тых і ліст на дрэвах жоўкне.

98

Вясной мы разышліся, ў той пары,

Калі з'явіўся красавік вясёлы,

Калі і ён, і бог Сатурн стары

З вясной спявалі і вадзілі кола.

Ні птушак спеў, ні водар веснавой,

Найлепшай самай, зіхатлівай краскі

Не ўзялі ўсё ж ткі ўлады нада мной,

Не памаглі ствараць і баяць казкі.

Не захапляў мяне ружовы цвет,

Не мілаваўся я лілейным цветам, -

Усё найлепшае, што мае свет,

На ўзор цябе і створана сусветам.

Хоць пачуваўся я, нібы зімой,

Я ў кветках бачыў вобраз ясны твой.

99

Фіялцы ранняй кінуў я дакор,

Што водар свой яна ў цябе украла,

Што сінь вачэй ўзяла ў цябе на ўзор

Для ўсіх валошак і для ўсіх фіялак.

Лілеі ўзялі белізну сваю

Ад рук тваіх, вынежных, незраўнаных.

Я сорам руж ніяк не утаю:

Ў цябе ўсе барвы іхнія забраны.

Адна ў дадатак да ўсяго ўзяла

І водар дзіўны ад твайго дыхання.

Затое кару жорсткую знайшла:

Ад слімака яна напэўна звяне.

І колькі б кветак я ні бачыў дзе, -

Што-небудзь кожная ў цябе крадзе.

100

Дзе муза? І чаму маўчыць яна

Аб тым, хто даў усю магутнасць ёй?

Ці, можа, ля чужога дзе акна

Складае спеў нікчэмнасці якой?

Вы читаете Санэты
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату