- Прастыла...

- А можа, з кiм была, га? - занепакоiўся Янка. - Можа, што дрэннае?

- Адчапiся! Пайшлi лепш да суседкi!

...Задаволеная чырванашчокая цётка Соф'я выйшла са спальнi ў прыгожым зялёным халаце.

- Iрэначка, Янка! - заўсмiхалася яна. - А мая ж Аленка дадому вярнулася! Дачушка, у нас госцi!

З кухнi выбегла Аленка ў спартовым касцюме.

- Усё спортам займаешся? - абнялася з ёю Iрэна, гарэзлiва спытаўшы: Закадрыла свайго спартсмена- бегуна?

- Ой, закадрыла, Iрэначка! - абазвалася Соф'я, несучы ўсiм каву на падносе. - Сядайце, даражэнькiя, на канапу! Аленка ж купiла бiлеты ў беларускi тэатр на п'есу 'Верачка', запрасiла Мiколу, заўтра пойдуць!

- Ну, як ты ладзiш з мацi? - шапнула на вуха сяброўцы Iрэна.

- Цярплю, - махнула рукою тая. - Мне грошы патрэбны, бо Мiкола дужа любiць, каб модна я апраналася...

- А чубчык ты не фарбуй, - заўважыла Iрэна, - зараз модна ўсё натуралёвае! Ты й так прыгожанькая, русявая...

- Мы ў паход летам iдзём! - паведамiла Аленка. - Мiкола групу вядзе, бо Анатоль адказаўся. А я палаткi дастаю! З адной дзяўчынай пазнаёмiлася, Марусяй зваць, яна мне дапаможа!

- Хопiць шаптацца! - усмiхнуўся Янка. - Ты, Аленачка, маю Iрэну не зводзь нiкуды, у нас летам вяселле. Вось прыйшоў да вас, цётка Соф'я, кланяцца, ласкава зiрнуў ён на жанчыну, - дрожджаў дастаньце!

- Дастану... - працягнула Соф'я i насцярожана глянула на Iрэну: няўжо даравала ўсё яму?

- I яшчэ, калi зможаце, дзiцячых кансерваў, - папрасiў Янка. - Мы з Iрэнай да маёй сястры Лiлi паедзем у госцi.

Iрэна ласкава прытулiлася да хлопца.

- Нешта ты цямнiш, Яначка! - прысела ў крэсла Соф'я. - Кастусь! паклiкала мужа. - Iдзi сюды!

У дзвярах паказаўся Аленiн бацька, хударлявы, твар змораны, з алоўкам у руцэ.

- Ты ўсё працуеш? - незадаволена сказала Соф'я. - Усё жыццё ў вядучых iнжынерах ходзiш, а Танька да шэфа падсунулася, начальнiкам паставiў! Сорам! Баба начальнiкам аддзела працуе, табою камандуе! Калека ты, а не мужык! Глянь во на гэтага хлопца! - кiнула ў бок Янкi. - Той, што ты казаў, цi не?

Янка на хвiлiну знiякавеў.

- Падобен крыху... А што? Хто гэта?

- Iрэнчын кавалер.

- А-а-а! Тады не падобен! - i пакрочыў у свой пакойчык.

- У чым справа? - занепакоiлася Iрэна.

- Усё добра! - усмiхнулася Соф'я, падала ёй каву i заўважыла, што рукi ў Янкi затрэслiся, калi браў ад яе гарачы кубак...

Сцяпан прыехаў да Марусi на працу з букетам кветак. Дзяўчаты з яе аддзела ўжо разглядалi фотаздымкi, што прынесла яна з паходу па Нарачы.

- Вось ты i абскакала Анатоля! - засмяяўся Сцяпан. - Цяпер ён абавязкова возьме цябе ў летнi паход!

- А паглядзi, якую сценгазету яна зрабiла для Анатоля! - зазначыла Надзея Шэбан.

- I вершы свае змясцiла, - пахвалiла Зоська, папраўляючы прычоску.

Сцяпан, па-сяброўску абняўшы Марусю, пачаў чытаць сценгазету.

На першым плане - здымак: Маруся ў штармоўцы, ля вогнiшча, з гiтарай. I надпiс: 'Ранак сонечны, але бадзёра-халаднаваты. Мы iдзём на лыжах, а я ўяўляю аксамiтна-зялёны дыван маладой вясновай травы. Анатоль, ты вядзеш мяне ў свой летнi паход!.. Гэта ж будзе, праўда? Падобныя на куранятак дзьмухаўцы ў траве, i мы з табою сярод iх...'

Сцяпан з раздражненнем адсунуў газету ўбок.

- Табе не спадабалася? - цiха спытала Маруся.

- Мне не спадабалiся твае фантазii! - абурыўся Сцяпан. - Тысяча клiчнiкаў пад выразам: 'Гэты паход прысвячаю табе, Анатоль!' Ён жа цябе не варты! Анiяк табе не падыходзiць: нi iнтэлектам, нi ростам, нi характарам!

Маруся пакрыўджана маўчала. Ужо калi выйшлi на вулiцу, мовiла:

- Ты не маеш права забараняць мне кахаць яго!

- Аднак павiншаваць цябе з першым паходам прыйшоў не ён!

Маруся развiталася i шпарка пакрочыла да аўтобуснага прыпынку.

Анатоль Хвашчэўскi моўчкi назiраў, як Галя збiралася: доўга стаяла ля люстэрка, прымервала некалькi сукенак, але ўсё ёй не падабалася. Нарэшце яна нацягнула джынсы i майку. Прысела на свой ложак i сказала, як адрэзала:

- Я знаёмiцца з Марусяй не пайду!

- Гэта чаму? - здзiвiўся i адначасова ўзлаваўся Анатоль.

- Таму, што сёння сход у Мiколы Гайды з выпадку паходу.

- Ты? Да Мiколы? - аж пачырванеў Анатоль, вусны яго задрыжэлi. - Якiя паходы, калi ты рыхтуешся стаць маёй жонкай?! Пра паходы забудзь!

- Табе, значыць, можна, а мне - забудзь! - ускiпела Галя. - Я марыла пра турыстычную сям'ю, каб муж, жонка i дзецi разам хадзiлi ў паходы, на турзлёты! Каб дружна, весела, разам усюды!..

- На кухнi тваё месца, як i кожнай жонцы! - затрос кулаком у яе перад носам Анатоль. - Я пасварыўся з Мiколам! А ты, як мая будучая жанка, не павiнна iсцi ў гэты ганебны паход, якi вядзе ён!

- А памятаеш, ты казаў, што паходы даражэй за ўсё, нават з жонкай развядзешся, калi пускаць не будзе? Мне таксама паходы даражэй за ўсё! Значыць, мы квiты?

- Жанчына - гэта другое! - буркнуў Анатоль. - У нашай сям'i такога не было! Мой бацька - настаўнiк! I мацi заўсёды яго паважала, нiколi не абуралася, нават калi ён гуляў з бабамi, праўда, адной акно пабiла... Але ж дома i насоўкi яго смаркатыя па вуглах збярэ i памые i ў хаце, i па гаспадарцы ўсё спраўлялася сама! Ён нiчога не дапамагаў, бо казаў, што жанчына - гэта авечка, яна павiнна скарацца i быць паслухмянай, калi кахае! А мая мацi кахала бацьку! А ты? Хiба ты кахаеш мяне, калi вось так размаўляеш?!

- Няхай яно згарыць, такое каханне! - плюнула Галя. - Я не мазахiстка! I ў паход я пайду!

- Тады болей мяне не ўбачыш! - крыкнуў Анатоль i, грымнуўшы дзвярыма, пайшоў ад яе.

Увесь час у тралейбусе дрыжэлi рукi. Супакоiўся толькi ля дома Марусi. Iрвануў дзверы пад'езда, увайшоў у лiфт. Ля Марусiнай кватэры перавёў дыханне i нацiснуў на званок. Дзверы адчынiў Сцяпан.

- Ты ўжо тут за гаспадара? - раззлаваўся Анатоль, пiхнуў яго i зайшоў.

- Анатоль! - кiнулася да яго Маруся. - Чаму ты адзiн, дзе Галя?

- Пра гэта забудзь, - адрэзаў Анатоль i па-гаспадарску развалiўся на канапе. - Дай мне што выпiць!

Маруся заспяшалася на кухню.

- Паглядзi, якую газету яна табе намалявала, - падаў скрутак Анатолю Сцяпан.

Той разгарнуў, абыякава глянуў, нават не прачытаў i задаволена кiнуў газету на стол.

- Маруся! Мая курыца ў цесце гатова? - крыкнуў ёй на кухню.

Дзяўчына ўжо спяшалася да хлопцаў з поўным падносам, на якiм красавалiся, смачна пахлi, наганялi апетыт разнастайныя прысмакi.

- Маруся! Выходзь за мяне замуж! - адкусваючы кавалак курынага мяса, прамармытаў Анатоль. - Заўтра нясём заяву! - выцерся папяровай сурвэткай i дадаў, стукнуўшы Сцяпана па плячы: - Будзеш сведкам на вяселлi!

Маруся ўспыхнула ад радасцi. А Сцяпан моўчкi выйшаў на балкон i запалiў ён не ведаў, радавацца яму цi плакаць: Маруся ўжо i для яго рабiлася як свая, як родная...

IV

Мiкола доўга не мог знайсцi патрэбнай мелодыi для сваёй песнi. Струны да болю ўпiвалiся ў пальцы...

- Ды кiнь ты бразгацець! - незадаволена прагугнеў Антось.

Вялiкiя вочы на хударлявым твары, блакiтныя, празрыстыя, яны падобны на лятучыя пёрыстыя хмаркi. Калi Антось засмучаўся, хмаркi гэтыя цямнелi, а калi смяяўся - сярод хмарак успыхвала вясёлка...

- Слухай, Пiтоша, а чаму ты нiкога не кахаеш? - засмяяўся Мiкола. Гэтую мянушку ён даў хлопцу за вялiкiя вочы i цiхi, пранiклiвы голас.

- А што такое ў тваiм разуменнi каханне? - адказаў Антось. - Мары альбо секс? Каханне - гэта тое, што мы самi прыдумваем пра аб'ект закаханасцi. Вось як Аленка, напрыклад, молiцца на цябе, як на Бога, i не ведае, што на самай справе ты - нiкчэмнасць... А Вольга, якой ты пiшаш вершы i з якою нi разу не

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату