лепшага мурагу. Трэба будзiць папаiць, якую гадзiну спусьцiўшы...

Дзiўны, скрыпуча-дрыжачы, нязвычайны голас. А яшчэ больш нязвычайным было тое, што бацька цяжкiм крокам адразу накiраваўся да заднiх дзьвярэй хаты. Янук перастаў раскопваць сьнег i пазiраў на шырокiя бацькавы плечы, башлык, таўстыя ў анучах i лапцёх ногi. Прыгадаў хлапец, што нiколi, прыехаўшы зь якой вялiкай цi малой дарогi, не сьпяшыў бацька ў хату пакуль кабылы не ўпарадкаваў.

Янук адчынiў вароты i ўзяў кабылу за аброць. Ступала яна няроўна, на бакi хiсталася, быццам замiнаў ёй у хадзе цяжарны жывот. Любiў Янук гэту цяглавiтую жывёлiну. Калi раней даглядаў яе, сустракала хлопца кароткiм iржаньнем, мордай лiсьлiва ёрзала па ягоным плячы цi твары, выказваючы такiм чынам радасьць павароту пад родную страху. Цяпер-жа, - i гэта зьдзiвiла хлопца, - кабыла йшла, здавалася, зь нейкiм намаганьне, а вочы яе быццам i не пазналi Янука. Зьнiзу ля пысы й цугляў вiсела кароткая намаразь сапылёў. Янук узяў за аброць, намагаўся павярнуць галаву да сябе.

- Кося мая, коська добрая... як табе цяжка, - прамовiў хлапец.

I не пачуў Янук у вадказ зычлiвага iржаньня. Распрог санi, адчынiў у хлеве дзьверы, з крука зьняў шырокую коўдру. I цяпер, падчас начной мяцелiцы, нясло ад яе едкiм конскiм потам. Паволi й старанна накрыў Янук кабылу, узяўся падвязваць коўдру падпругай. I тады перадалося Януку выразнае, дагэтуль неспазнанае iм дрыжэньня. Здавалася, што пачыналася яно ў кабылiных нагах ды перабягала ў жывот. Iншым разам ахвотна, - ня ўтрымаеш яе, - сьпяшыла да напоўненых пахучым сенам ясьляў. Цяпер-жа спанукаць трэба было.

Зачынiў Янук хлеў i мяркаваў цi завее пасярод двара сьнегам санi ды ззаду прывязаныя да iх падсанкi. Бура, здаваклася, крыху спагнала ахвоту, але яшчэ калола ў твар ахапкамi шорсткай манны. Янук абстукаў са сьнегу боты, абмёў iх камлём мятлыды, вобмацкам шукаючы дарогi ў сенцах, адчынiў дзьверы.

Ля цёплай чыгуннай печкi, выцягнуўшы ногi, нярухома сядзеў бацька. Адмярзалi лапцi з анучамi, зь iх уверх уносiлася пара, а кроплi вады капалi на падлогу. Левай рукой бацька забаўляўся з мокрымi вусамi. Твар зарумянiўся, а застылыя на нейкiм пункце вочы не паднялiся й ня зiрнулi на Янука. На прыпечку стаяў ведамы Януку кацёл зь ведамай Мiколавай капустай.

- Нi дай Ты, Божа, калi што станiцца! Зацiгаў, мусiць, бедную кабылу. От нечысьць праклятая. Узваляць столька здаравеннага даўгога бярвеньн, ну й цягнi аж на тую станцыю. дзе-ж гэта ей, жарэбнай, ды яшчо па такiм сьнягу справiцца! Як ськiнiць дык i дзiва ня будзiць. Спадзяваўся на маладога каня ўзжыцца, аж тутака во...

Дрыжэў няроўны бацькаў голас i часта плюшчылiся вочы. Памалу паднялася левая нага, лягла на калена правае й крукаватыя, шурпатыя пальцы ўзялiся памалу разьвязваць вяроўкi лапцей i адкручываць анучы. Мiкола палажыў крыглы бохан хлеба й паставiў глiняную мiску на стале.

- Ты, сынок, гэта самае, паразьвешвай, каб сохлi, - зьвярнуўся бацька да Янука. - Дзе-ж гэта хто калi чуў, каб па трыццаць кубамэтраў на каня давалi! Паспробуй, вывязi! Дзiва, што кабыла падбiлася. Мусiць ня вiдзiць нам таго жарабя...

Маўклiвы Янук стаяў ля прыпечку й пазiраў на зьняможанага, крэкчучага бацьку. Дрыжачы голас спынiўся й па левай шчацэ скацiлася вялiкая, празрыстая сьляза. Нехта абцугамi сьцiснуў Януку ў грудзёх. Напокуцi, у чырвоным шкле, хлiпала перад абразамi лямпадка. Каб не расплакацца, Янук перастаў глядзець на бацьку, перавёў вочы на абразы й здалося яму, што ў пабiтым шкле ажыла чырвонай сьлязой пад вокам Прадславы засочлая кропля Тодаравай 'лепшай за сталiчную'...

32

Любiнаму дзевiру Мiхалюку цi ня першы раз у жыцьцi так пашанцавала стацца цэнтрам агульнае ўвагi вёскi. Рассасулiўшыся за сталом, падпёршы падбародак правай даланёй, ён крыўдна-лянiва варушыў тоўстымi вуснамi.

- Дык-жа-ж от кажу, што ажно ў Вiльню загналi. Паслалi мяне ў полк... ну дзе гэну самую чынную тады служыў. Вы-ж помнiце... Ну дык мяне туды й цяперака, значыцца, - каб я з гэтага месца нi зышоў, пабажуся от, - ды адразу аж за тую Аршаву недзiка на хронт... а нашых нi знаю куды параськiдалi...

- Дык як-жа гэта ты, Мiхалючок, нi пытаўся нiкога, цi ня вiдзiў нiкога, дый нiчагусянькi нi знаiш i ня ведаеш?

Вульлянiн плаксьлiвы голас перадаў эмацыянальную зьнямогу доўга чакаючай, сплаканай маткi, што ў асобах сваiх двух 'галубкоў' усё спадзяваньне й будучыню ў гэнай далёкай вайне страцiла. Каб хоць якi сьцiплы праменьчык, макулiнку-вестачку прынёс Мiхалюк. Дакорлiвым рашчараваньнем у з болем пазiралi на Мiхалюка дзясяткi жаночых i мужчынскiцх вачэй. Не магло памясьцiцца ў галаве, што з таго сьвету вайны, якая праглынула столькi вясковай моладзi, першым вярнуўся найбольш ведамы, нiчога няздольны сказаць тупiца. Каб на яго месца хто больш празорлiвы, кемлiвы...

Ды нi выпадала Мiхалюка вiнавацiць. Сьвежым у памяцi бытаваў i пры згадцы сьмехам людзей душыў надта-ж паказальны зь Мiхалюковай вайсковай кар'еры выпадак.

Калi пару гадоў перад вайной адбарабанiў дзяцюк 'чынную', далi яму ў Вiльнi чыгуначны бялет i сказалi яму цягнiком дамоў ехаць. Няпiсьменны Мiхалюк, каторага ледзь у пехаце не заганялi, пакуль левую ад правай навучыўся адрозьнiваць, больш як чатыры пары зь Вiльнi ў Лiтоўцы пехатой шкандыбаў. Дзiвiлiся людзi, што не заблудзiў, ды гэтта ськiдку давалi на тое, што навет Мiхалюкоў непаваротлiвы язык у родным краю дарогi мог дапытацца.

- Дык чаму-ж ты на поiзд ня сеў? - пыталiся яго, рагочачы.

- Дык-жа пашоў садзiцца, алi ня ведаў на каторы. Тамака ў Вiльнi паяздоў тых сам чорт нi разьбярэць, нi так як гэттака ў Гацях, - адказаў сур'ёзна Мiхалюк.

- А як пусьцiлi дамоў, далi якую паперыну, цi што?

- Дык от-жа далi нейкую.

Зь кiшэнi выцягнуў i камшыў нешта ў вялiкай, тады ўжо адвыклай ад гнаявых вiлаў даланi. Людзi прыгледзелiся й распазналi пасьветку з войска й чыгуначны бiлет з Вiльнi ў Гацi.

Пакрыўдзiўшы Мiхалюка ў адной дзялянцы, добра ўзнагародзiў яго Тварэц у iншай. Пры малацьбе, касавiцы, вывазе гною й iншых працах, дзе здаравенныя мускулы патрэбныя былi, цi хто ў Лiтоўцах i суседнiх вёсках мог зь дзяцюком справiцца,

- Нi нарадзiўся мусiць той, каторы зь Мiхалюком пры гнаявых вiлах зраўняецца, - кпiў Антось Дзяркач. - Тры разы, братцы мае, кiнiць, глядзiш i воз. От ужо толькi вiлы падаваць спраўляйся. Мядзьведзь, сiлы сваей нi знаiць. Як падчэпiць пад камiнь, вiлы - трэсь! Глядзiш ужо двух цi трох сукоў нiма. Хэ-хэ-хэ! От i ўбi ты ў мазга-ўню ягоную, каб памяркоўна, вiлаў нi ламаў.

Люба, удава па Мiхалюковым брату, жыла са сьвякроўкай, якой пад семдзесятку падбягала. Кавалак зямлi мелi спорны, ды якая-ж гаспадарка без гаспадара. Мiхалюк зь Вiльнi пехатой прышкандыбаць здолеў, але ўсё-ж гэта ня тое, што ладам гаспадарку павесьцi.

Давалi вясковыя дзяцюку ськiдку й на яго няпiсьменнасьць, i невялiкую кемлiвасьць, i нехлямяжасьць у вопратцы, дый звычайную ляноту. Пры iншай нагодзе нiхто-ж, пэўне, на яго й крывога слова не сказаў-бы. Гэтта-ж, як наўмысна, вайна паставiла Мiхалюка ля самага чульлiвага жыцьцёвага нэрву, найбольш дакучлiвай i балючай раны. Прынёс-бы якую вестку, - памысную, прыемную, цi навет сумную пра каго зь вясковых новабранцаў, - зусiм накш было-б. Людзям проста ў галовах не магло памясьцiцца, што быў ён 'тамака, з усiмi разам', прынамся вёску з адным скрыпам дзьвярэй пакiнуў, ды зусiм нiчога пра нiкога ня чуў. Антось Дзяркач патрапiў навет з рук чужынцаў вышмыгнуць, а гэты...

- А ў каторым ты палку быў, дык тамака нiкога з нашых нi было?

- У мяне пад бокам нiкога... Алi полк-жа, кажуць, вялiкi, можа якiх пару тысяч чалавек, - вяла адказаў Мiхалюк.

Мiхалюк схудзеў, ды гэтым крышку з выгляду зьiначыўся. Папрацiралiся локцi рукавоў i каленi порткаў таннага польскага мундзiру. Як на дзiва, Мiхалюк трымаўся чыста.

- Ну а як-жа ў палоне было? - спытаў Тодар. - Добра кармiлi?

Тут разьвязаўся Мiхалюкоў язык. Спануканы дапаможнымi пытаньнямi, апавядаў паволi, смакуючы розныя дробязi. Хаця-нехаця людзi слухалi, кажнае слова лавiлi. Дый мяркавалi некаторыя, што як разгаворыцца дык можа пра каторага зь вясковых дзяцюкоў прыгадае. Рашчаравалiся.

- Гэта нейкая кара боская, - заключыла са сьлязьмi на вачох Вульляна. Чаму Ён вярнуў аднаго такога, як усiм на зьдзек? Мала во людцы церпяць, навiны якой чакаючы? Дык навiт нi саветы нiчога нi знаюць, нi навiт гэты свой, як вады ў рот набраўшы...

- Ну а як цябе дамоў пусьцiлi? - пытаўся Кмiтаў Тодар, што стаяў воддаль, абапершыся аб вушак дзьвярэй i жваў сухую травiну.

- Дык-жа прышоў немiц, сказаў раўс, гэй нагаўза... Ну а тады нас сабралi на поiзд i прывязьлi на гранiцу

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату