ведаць дзе iх паставiць, а дзе няможна. Ну я нейкi-ж там пiсар быў, хоць i нiвялiкi, дык тыя яцi й iжыцы знаў. Ну алi я нi пра iх, а пра дзяцюка гэтага...

- Значыцца, жыў ён нi так далёка ад мяне й мы, бывала, у тэй самай царкве калi спаткаемся. Адзiн раз гэтак стаю я ў царкве, людзей кругом поўна ну й значыцца гляджу, - збоку лi мяне гэты самы Полацкi. А стаю блiзка лi яго i от чую, што молiцца. Тамака-ж, вядома, хор недзе высака на клiрасе пяець, сьвяшчэньнiк сваё, а дзяк - сваё, а гэты, - чую яго збоку, - молiцца. Ну людзi моляцца. Што-ж там, сказаць, спiцыяльнага, што хто ў царкве молiцца? На тое-ж яна i ёсьць царквой, каб у ей малiлiся людзi. Ды нешта мне на вуха папала, што гэты нi так тыя малiтвы кажыць, як другiя...

- Бярыце во, нальiвайце, запiвайце квасам, - паказаў Пракоп сыном на гладыш. Мiкола ўзяўся налiваць квас.

- Надта-ж смачны, такi сьвежанькi, дзякуй Богу, удаўся, - паясьнiў Бахмач.

- Ну й што далей? - пытаўся Янук.

- Што далей, значыцца, пытаешся... От наставiў я тады вуха й чую, што гэты Полацкi цярэбiць сабе пад нос во гэткай гаворкай як мы тутака, нi раўнуючы, мiж сабой... Ён гэта ня тое, каб выпiнаўся, каб каторыя людзi чулi, ну алi-ж я гэттака саўсiм збоку лi яго, дык добра чую... Я калi спанатрыў, што гэты дзяцюк простай гаворкай сабе пад носам, дык падумаў, от добра гэта помню, каб з гэтага месца нi зышоў, калi нiпраўду кажу, - што можа ён от так сабе што якое ды ў царкве вярзець. Ажно чую, што не, гэта ён так да Бога гаворыць. I пабажуся, што ня тое, каб ён патрапляў тым напiсанным i кнiгах малiтвам, алi што са сваей галавы выдумаiць. Трэба прызнаць, што надта-ж складна ў яго выхадзiла. Я гэта, - як вам сказаць? ня тое, каб зьнiякавеў, цi што, алi от, думаю сабе, а гэта што за дзiва такое... Гэта я спачатку так трошачкi падумаў. Мне тады ўжо, трэба вам ведаць, дзесьцi пад дваццаць пятку падбiралася, нi маленькi ўжо значыцца, сёе-тое ў жыцьцi я ўжо вiдiзiў. Алi-ж, прызнаюся шчыра, - нiхай мне нованароджаны Хрыстос будзiць сьветкай, нiколi ў галаву нi прышло, што можна сваей простай гаворкай i так пасвоему, як умеiш, да Бога малiцца. Калi чалавек аб гэтым калi думаў, дык мусiць здавалася, што малiтвы ўлажылi людзi мудрыя, у Бога дастойныя, ну й яны сваё дзела зналi. Чалавек проста браў малiтоўнiк, цi можа якую малiтву калi ў школе вызубрыў, ну й малiўся. Нiколi ў галаву нi прыходзiла, што можна накш рабiць. Тады-ж, у гэнай царкве, збоку ля гэтага чалавека стоячы, я пачаў думаць. Скажу шчыра: спачатку сьмешным гэта здалося, ято ён рабiў, алi калi задумаўся далей, дык i не.

- Алi от, думаю, што будзiць тоя нiхай будзiць, а я вазьму й запытаюся яго чаму ён так робiць. А чаму- ж-бы не? Калi ён так да Бога папростаму асьмелiўся гаварыць, дык, пэўне-ж, чалавек ён адважны i ўдумлiвы, душой можа ня скрывiць i мне скажа. Скончылася, значыцца, у царкве, выходзiм i тады я да яго. Паздароўкалiся. Ну i я так ня тое, каб адразу з гэтым пытаньнем выскачыў. Iдзём па вулiцы, перакiдваем трасянку пра тое, як жывецца... Кажу я тады да яго: - Скажы мне, Мiкалай, чаму гэта ты ў царкве так малiўся? Я от збоку лi цябе стаяў i, даруй мне, падслухаў. - Як гэта, кажаш, так? - ён мне ў вадказ. - Ну знацца нi па кнiжнаму, так простай гаворкай, - кажу. А ён мне на гэта: - А што, няможна?

- Я гэтта, прызнацца вам, зьнiякавеў. Можа, думаю сабе, нi скажа дзяцюк. Я-ж хацеў ад яго даведацца, а ён пытаецца цi можна... Алi гэта анiчуць мяне нi асадзiла. - Мiкалай, - кажу, - я-ж гэта нi таго, каб разьбiраццацi можна цi няможна. Мяне от цiкавiць, чаму ты так рабiў. Я гэткае, знаiш, першы раз чуў... Усе-ж тыя малiтвы гаворуць, каторыя з царкоўна-славянскiх кнiжак наўчылiся. Алi, - кажу, - надта-ж пекна ў цябе выходзiла.

- Спачатку, як гэта я яго выпытваць пачаў, дзiржаўся як вожык, можа адразу нi скумекаў, што я бiзь нiякiх заднiх думак... Алi як пахвалiў я яго, што так складна ў яго выходзiла, дык гляджу - дзяцюкоў твар паясьнеў i тады ён мне так проста й папрыяцельску ў вочы мае глянуў.

Мiкола й Янук, заслухаўшыся, забылiся пра яду, задумлiва чакалi далейшага. А Пракоп, памалу й памяркоўна ўзяўся накладаць кiсель на талерку.

- Ну й што далей было? - нецярплiвiўся Янук.

- Гэта самае, бярыце во кiсель i ўсё есьце ды слухайце, адно другому не замiнаiць, - адказаў Пракоп i прадаўжаў.

- Iшлi мы тады ўжо па набярэжнай Нявы, - як сягоньнiка прыгадваю. дзень быў пекны, сонейка, вясна ўжо на крыгi лёд у рацэ дзялiла. Надта-ж так лёганька й добра на дварэ дыхалася. Той дзяцюк Мiкалай, трэба вам сказаць, гаварыў павольна, на вецер слоў ня кiдаў, а ўсё так добра й грунтоўна перадумываў. I калi што скажа, дык паслухаць яго цiкава было. Ён i ў тую нядзельку анiчуць гаварыць нi сьпяшыўся. Станулi мы, помню, над ракой ля плоту такога каменнага i ён загледзiўся на той лёд, што ўжо на крыгi крышыўся, задумаўся, дый так мне паволi кажа: - Знаiш, Пракоп, што я слаба з тых кнiгаў царкоўных чытаю. Ну, кажыць, Сьвятое Пiсаньне знаю, бо многа ў царкве чуў, ды ад сваiх каторых пабожных людзей. Малiтвы-ж таксама нiкаторыя знаю, хоць можа нi так слова ў слова, як яны напiсаны тамака. Алi мне самому, - кажыць, - цяжка тыя славянскiя кручкi давалiся, калi пробаваў, а школы вялiкай я нi маю. Расейскiя таксама, - кажыць, - нi надта каб гладка йшлi. I от, ведаеш, хочацца да Бога сказаць тое, што на душы ляжыць, а тутака гэныя мудрагелiстыя кнiжныя знакi замiнаюць. I от цi раз думаў сам сабе, што гэта рабiць. Можа другi, будучы на маiм месцы, пашоў-бы да папа цi дзяка якога, каб памог, алi я цi то нi асьмелiўся, цi то нагоды нi знашоў.

- Тады мне раз прыгадалася, - кажыць, - што я некалi са Сьвятога Пiсаньня недзiка чуў. А гэта было тое, што раз Iсус Хрыстос сказаў сваiм апосталам. Можа й ты помнiш, Пракоп? - пытаецца ён мяне. А Хрыстос сказаў апосталам: iдзiце й навучайце ўсе народы. Значыцца, я даўгавата над гэтым мазгаваў. Як-жа гэта Хрыстос пасылаў сьвятых апосталаў навучаць усе народы? Паякому яны мелi навучаць? Мы-ж знаем, - кажыць, - што кажны народ па свойму гаварыў, значыць i сам Бог знаў пра гэта. Ды Ён-жа таксама мусiў знаць, што калi вучнi ягоныя пойдуць усе народы па цэлым сьвеце навучаць, дык каб Божае Слова да iх дайшло, мусiлi языка да людзей знайсьцi. Ну што, нi праўда? кажыць мне гэты самы Мiкалай. А я тады, прызнацца вам, першы раз такое паясьненьне чуў, хоць тое, што загадаў Бог апосталам iсьцi i навучаць усе народы я чуў са Сьвятога Пiсаньня раней. Ну алi я нi задумваўся над гэтым, а гэты Полацкi глядзi во што...

- Ну ён мне тады далей расказываiць: - Калi Бог так загадаў сваiм апосталам навучаць усе народы, значыў мусiў даць усiм народам права сваймi гаворкамi разьбiрацца ў навуцы Хрыстовай, малiцца. От, як... Мусiць, выходзiць тады, што ўсе гаворкi пiрад Богам роўныя, што кажны маiць права такое як другi, што нiма гэттака нiякай казёншчыны, значыцца ты мусiш так, а ня гэтак рабiць... Бог, вiдаць з гэтага, пачуiць калi будзiш да яго малiцца так, як твая мацi цябе гаварыць навучыла, а ня тое, што калi з кнiжкi нi навучышся, ды яшчо якой чужой гаворкай, дык Бог ад цябе адвернецца. Сама важна, каб малiтва твая ад душы, каб шчырая, от як...

- Дык от, братка Пракоп, так я гэта ўсё пiрадумаўшы, пачаў нашай гаворкай малiцца, - кажыць мне гэты самы Полацкi Мiкалай. Трэба вам прызнацца, - заключыў Бахмач, - што чым болi я пасьля думаў над гэтым, дык болi зь iм згаджаўся, вiдзiў якую глыбокую праўду гэты пабожны дзяцюк мне як на талерку вылажыў. От як яно было... Дык i я, знацца, так ужо малюся. I думаю, што Гаспадар наш нябесны, Гасподзь Iсус Хрыстос i Сьвятая Прадслава Апрасiньня й ўгоднiкi божыя сьвятыя мяне чуюць i разьбiраюцца што й да чаго...

Пракоп пакорна зiрнуў на абразы, перахрысьцiўся, акiнуў вачмi сыноў сваiх задуманых i маўклiвых.

- Гэта, тата, вялiкая праўда, што той Полацкi табе казаў. Толька што мала хто, вiдаць, сам сабой такую сьцежку пратопчыць. А гэта-ж, вiдаць, трэба i пратоптываць самому, бо я ня чуў, каб калi якi поп дзе такое сказаў, - падтрымаў бацькавы развагi Янук.

- Разумны дзяцюк гэны самы Мiкалай быў, - уставiў, перажоўваючы страву ў роце, Мiкола.

- Мусiў быць. Я пасьля часта яшчо зь iм вiдзiўся,. Ён так, як у тым царкоўным, так i ў другiм жыцьцi саматугам добра пасвойму разьбiраўся. Хоць навукi ня меў, алi галаву во якую! Гэта-ж як падумаiш, нiкаторыя вунь якiя высокiя школы за сабой маюць, а цi можна сказаць, што каб самi яны думаць умелi? - зрабiў выснаву Пракоп.

У куце, перад пабiтым абразом Прадславы паволi тлела полымя ў лямпадцы. Урачыстая сьведамасьць адкрыцьця новай i блiзкай дарогi да Бога асьвятлiла твары прысутных за гэтым сталом. Пасьля цягнулi з-пад абруса сена й варажылi пра даўжыню веку кажнага. I ўсе выцягнулi па даўгой травiне. Супольна, сугучна, цiха i ўрачыста сьпявалi калядкi. Яшчэ пазьней дзялiў Янук рэшткi куцьцi жывёле ў хлявох, а скончыўшы таптаў хрусткi сьнег на дварэ, разглядаў на небе зоркi й ветах маладзiка. Здавалася, што зоркi сяньня зьзялi куды ясьней, нейкiм празрыста-ўрачыстым гарэньнем, быццам ажывiлiся на ноч Вялiкага Прыходу.

У начоўках панавала ўрачыстая цiшыня, адно рэдка па гасподах цяўкалi сабакi. Недзе ў Лiпавiчах

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату