- А цi быў ты ва ўладзе брата Эдыт?
- Hе. Мы жылi ў Галандыi з iм у адным пакоi, дзялiлiся ўсiм, што ў нас было; палавiну дня мы гулялi ў бiльярд, a другую палавiну вучылiся: ён нямецкай мове, я - матэматыцы; я не быў у ягонай уладзе, але заўсёды быў гатовы на гэта... I гатовы апынуцца ў тваёй уладзе, бацька...
Роберт выцягнуў цыгарэту з рота.
- Я вельмi хацеў бы падарыць табе што-небудзь да васьмiдзесяцiгоддзя, хацеў бы сказаць табе... ну, мажлiва, ты i сам ведаеш, што я хацеў бы табе сказаць?
- Ведаю, - адказаў стары i паклаў руку сыну на плячо, - можаш мне гэтага не казаць.
Я ахвотна б ахвяраваў табе колькi слязiнак скрухi, але не магу выцiснуць iх з сябе: я ўсё яшчэ гляджу на вежу Святога Севярына як на здабычу, што выслiзнула ў мяне з рук; шкада, што абацтва было справай тваёй маладосцi, тваiм вялiкiм лёсам, першай вялiкай гульнёй; i ты добра пабудаваў яго: салiдныя муры, выдатныя статычныя характарыстыкi; мне давялося запатрабаваць два грузавiкi выбуховага рэчыва; я абышоў будынкi, крэйдаю напiсаў свае формулы ды знакi з лiчбамi на сценах, калонах, апорах скляпенняў, напiсаў iх таксама на вялiкiм роспiсе - карцiне 'Таемнай вячэры', памiж нагой святога Яна i ступнёю святога Пятра; я ж дасканала ведаў абацтва; ты гэтак часта апавядаў мне пра яго, калi я быў яшчэ хлопчыкам, падлеткам, юнаком - я iшоў i пiсаў свае знакi з лiчбамi на сцяне, а побач са мною бег абат, адзiны чалавек, якi застаўся там, на месцы; ён апеляваў да майго розуму, да маiх рэлiгiйных пачуццяў; на шчасце, то быў новы абат, якi мяне не ведаў. Ён апеляваў да майго сумлення; дарэмна; ён не бачыў, як я прыязджаў туды па суботах, еў стронгу, натуральны мёд, намазваў масла на вясковы хлеб; не бачыў мяне, архiтэктаравага сына; i калi ён глядзеў на мяне, як на вар'ята, я шапнуў яму: 'Дрыжаць спарахнелыя косцi'; мне тады было дваццаць дзевяць год - якраз столькi, колькi табе, калi ты будаваў абацтва, - i я чакаў ужо новай здабычы, шараватая танклявая постаць якой вiднелася на даляглядзе, - сабор Святога Севярына; але я трапiў у палон, i вось тут, на станцыi Дэнклiнген, за тым сталом, дзе цяпер нiкога няма, мяне дапытваў малады афiцэр.
- Пра што ты думаеш? - спытаўся бацька.
- Пра абацтва Святога Антонiя: я гэтак даўно не быў там.
- Ты рады, што ўбачыш яго?
- Я рады сустрэчы з Ёзэфам, бо так даўно яго не бачыў.
- Я трохi ганаруся iм, - сказаў стары, - ён мае гэтулькi размаху ды свежых думак i калi-небудзь стане добрым архiтэктарам; бывае трохi занадта суровы з рабочымi, трохi нецярплiвы, але цяжка чакаць цярплiвасцi ад дваццацiдвухгадовага хлопца - зрэшты, цяпер на яго цiсне тэрмiн; манахам вельмi хочацца адслужыць iмшу да дня Божага нараджэння ўжо ў новым касцёле; вядома, нас усiх запросяць на фэст урачыстага адкрыцця.
- Цi ў iх яшчэ той самы абат?
- Якi?
- Айцец Грэгар.
- Hе, ён памёр у сорак сёмым годзе; не здолеў перажыць разбурэння абацтва.
- А ты здолеў перажыць гэта?
- Калi я даведаўся, што абацтва ўзарванае, дык спачатку вельмi засмуцiўся, але калi я пасля паехаў туды i ўбачыў руiны, а таксама абураных манахаў, што хацелi стварыць камiсiю, каб знайсцi вiнаватага, - я параiў iм не рабiць гэтага; я не прагнуў помсты за знiшчаныя пабудовы i баяўся, што яны знойдуць вiнаватага, а ён будзе прасiць у мяне прабачэння; слова 'sorry' ўсё яшчэ стаяла ў мяне ўвушшу, гэта было жахлiва; i, зрэшты, кожны будынак можна адбудаваць нанова. Я здолеў, Роберт, - здолеў перажыць гэта. Ты не паверыш мне, але я нiколi не адчуваў вялiкай цягi да будынкаў, якiя я спраектаваў i будаўнiцтвам якiх кiраваў; яны падабалiся мне на паперы, я працаваў над iмi, можна сказаць, з захапленнем, але ж я нiколi не быў мастаком, разумееш, i ведаў, што я не мастак; у мяне былi яшчэ даўнiя планы, калi мне даручылi адбудоўваць абацтва; для твайго хлопчыка гэта выдатная магчымасць папрактыкавацца, навучыцца каардынаваць працу i крыху ўтаймаваць сваю нецярплiвасць... цi не пара нам выходзiць на пасадку?
- У нас яшчэ чатыры хвiлiны, бацька. Але на перон ужо можна выходзiць.
Роберт падняўся з месца, кiўнуў гаспадару карчмы, палез у кiшэнь па кашалёк, але карчмар выйшаў з-за прылаўка, прамiнуўшы Роберта, падышоў да старога Фэмеля i сказаў:
- Hе, не, пане радца; я нiчога ад Вас не вазьму, бо вы былi маiмi гасцямi - на добрую памяць па маёй мацi.
Знадворку было яшчэ цёпла; над Додрынгенам ужо вiднелiся белыя шматкi паравознага дыму.
- Цi ёсць у цябе бiлеты? - спытаўся бацька.
- Ёсць, - адказаў Роберт, выглядаючы насустрач цягнiку, што спускаўся з пагорка з-за Додрынгена, нiбы вынырнуўшы проста з ярка-блакiтных нябёсаў; цягнiк быў чорны, стары i выклiкаў пачуццё ўзрушанасцi; начальнiк станцыi выйшаў са службовага пакоя з суботна-нядзельнай усмешкаю на твары.
- Сюды, тата, сюды! - крыкнула Рут; мiльганулi яе зялёная шапачка, яе зграбныя рукi, ружовы пух яе швэдара; яна працягнула рукi да дзядулi, дапамагла яму падняцца па прыступках вагона, абняла яго, потым асцярожна правяла да адчыненых дзвярэй купэ, пацягнула яго ўгору i пацалавала ў шчаку.
- Я страшэнна рада, - сказала яна, - сапраўды, страшэнна рада, што ўбачу абацтва i буду сёння на вечарыне разам з вамi.
Начальнiк станцыi дзьмухнуў у свiсток i паказаў рукою цягнiку, што можна адпраўляцца.
7
Калi яны падышлi да акенца, Нэтлiнгер выцягнуў цыгару з рота i кiўком галавы падбадзёрыў Шрэлу; акенца адчынiлася знутры, наглядчык з аркушам паперы ў руцэ высунуў галаву i спытаў:
- Вы - арыштант Шрэла?
- Я, - адказаў Шрэла.
Наглядчык голасна называў прадметы, выцягваючы iх адзiн за адным з кардоннай скрынкi, i клаў перад Шрэлам.
- Кiшэнны гадзiннiк, нiкеляваны, без ланцужка.
- Кашалёк, чорны, скураны; унутры пяць брытанскiх шылiнгаў, трыццаць бельгiйскiх франкаў, дзесяць нямецкiх марак i восемдзесят пфенiгаў.
- Гальштук зялёнага колеру.
- Самапiска, без маркi, шэрага колеру.
- Дзве насоўкi - белыя.
- Плашч-макiнтош, непрамакальны.
- Капялюш чорнага колеру.
- Брытва бяспечная маркi 'Жылет'.
- Шэсць цыгарэт маркi 'Бельга'.
- Кашуля, сподняя бялiзна, мыла i зубная шчотка былi пры Вас, так? Калi ласка, распiшыцеся вось тут, засведчыце, што ўсе Вашыя асабiстыя рэчы Вам вернуты.
Шрэла апрануў плашч, пазапiхваў у кiшэнi атрыманыя толькi што рэчы, падпiсаў спiс, на якiм стаяла дата: '6 верасня 1958 г., 15 гадзiн 30 хвiлiн'.
- Усё ў парадку, - сказаў наглядчык i зачынiў акенца.
Нэтлiнгер iзноў засунуў цыгару ў рот, дакрануўся да Шрэлавага пляча.
- Хадзем, - сказаў ён, - вось сюдой, альбо ты зноў хочаш за краты? Можа, усё-такi завяжы гальштук.
Шрэла сунуў у рот цыгарэту, паправiў акуляры, падняў каўнерык кашулi i надзеў гальштук; ён здрыгануўся, калi Нэтлiнгер раптам паднёс яму да носа запальнiчку.
- Гэтак вось, - сказаў Нэтлiнгер, - гэтак вось бывае з усiмi вязнямi: хай ён будзе высокi цi маларослы, вiнаваты цi невiнаваты, бедны цi багаты, палiтычны цi крымiнальнiк - усе найперш хочуць выкурыць цыгарэту.
Шрэла зрабiў глыбокую зацяжку; завязаўшы гальштук, а пасля - апусцiўшы каўнерык, ён паглядаў праз верх акуляраў на Нэтлiнгера.
- Ты ў гэтых пытаннях дужа дасведчаны, праўда?
- А ты што - не? - спытаў Нэтлiнгер у адказ. - Хадзем; ад развiтання з начальнiкам, на жаль, я цябе вызвалiць не магу.
Шрэла насунуў капялюш, выцягнуў з рота цыгарэту i пайшоў за Нэтлiнгерам, якi адчынiў дзверы на двор; начальнiк турмы стаяў каля акенца, перад якiм стаяла доўгая чарга: людзi стаялi па дазволы на нядзельныя