акна, не задужа сонечна... Акно выходзiць на ўсходнi неф Святога Севярына; даўнi раманскi стыль, адзiнаццатае альбо дванаццатае стагоддзе; дойлiд - герцаг Святы Генрых, празваны Шалёным. Вядома, шаноўны пане, гарачыя стравы ў нас цэлы дзень; усе стравы, што пазначаны ў меню, Вы зможаце замовiць ад дванаццатай да дваццаць чацвёртай гадзiны. Што Вам параiць найлепш? Вы хочаце адзначыць сустрэчу... Трохi iнтымная ўсмешка, што пасуе да пачутага iнтымнага паведамлення; толькi не думаць: Шрэла, Нэтлiнгер, Фэмель; нiякiх высноў; шнар на спiне?.. Але, кельнер зараз прыйдзе i возьме Ваш заказ.
- Цi вып'еш кiлiшак 'марцiнi'? - спытаў Нэтлiнгер.
- Добра, калi ласка, - адказаў Шрэла.
Ён падаў служку сваё палiто, капялюш, паправiў рукою валасы i сеў да стала; у зале было няшмат гасцей; толькi ў далёкiм куце чулася прыцiшанае мармытанне; лёгкi смех дапаўняўся слабым пазвоньваннем кiлiшкаў; шампанскае.
Шрэла ўзяў з падноса, якi перад iм трымаў кельнер, кiлiшак 'марцiнi', вычакаў, пакуль Нэтлiнгер возьме свой; падняў кiлiшак, кiўнуў Нэтлiнгеру i выпiў; Нэтлiнгер, здалося яму, неяк гвалтоўна састарэў; у Шрэлавай памяцi ён быў па-ранейшаму поўным бляску бялявым хлопцам, грубаватая лiнiя рота якога выглядала нават неяк дабрадушна; ён лёгка скакаў на метр шэсцьдзесят сем увышыню, прабягаў сто метраў за 11,5; пераможны, грубаваты, дабрадушны, але, думаў Шрэла, вiдавочна, гэтыя людзi нават не навучылiся цешыцца са сваiх перамог; дрэннае выхаванне, дрэннае харчаванне i адсутнасць стылю; ён пэўна зашмат жарэ, ужо напалову аблысеў, у вiльготных вачах старэчая сентыментальнасць. Па-фахоўску падцяўшы губы, Нэтлiнгер схiлiўся над меню, белы манжэт ссунуўся ўверх, на руцэ можна было ўбачыць залаты гадзiннiк, на пальцы - заручальны пярсцёнак; Божа мой, думаў Шрэла, нават калi б ён нiчога таго не рабiў, Роберт усё адно наўрад цi захацеў бы пiць з iм пiва альбо вазiць сваiх дзяцей на Нэтлiнгераву прыгарадную вiлу, каб пагуляць у бадмiнтон i ўмацаваць сувязi памiж абедзвюма сем'ямi.
- Дазволь, я табе сёе-тое прапаную, - сказаў Нэтлiнгер.
- Калi ласка, - адказаў Шрэла, - прапануй мне што-небудзь.
- Значыць, - пачаў Нэтлiнгер, - на закуску можна было б узяць цудоўнага вэнджанага ласася, потым кураняты з бульбай фры i салатай; мяркую, што дэсерт мы выберам пасля; ведаеш, тут я давяраюся свайму iнстынкту, якi мне падкажа, пакуль мы будзем есцi закуску i другую страву, што ўзяць - сыр, пiрожнае, марожанае цi амлет, але наконт аднаго я загадзя ўпэўнены - пiць буду каву.
Голас Нэтлiнгера гучаў так, нiбы ён браў удзел у курсах: 'Як зрабiцца гурманам?'; ён яшчэ не хацеў перапыняць сваёй завучанай малiтвы, веданнем якой ён вельмi ганарыўся, i мармытаў, звяртаючыся да Шрэлы:
- Entrecote a deux*, адвараная стронга, цялячыя медальёны.
* Двайны антрэкот (франц.).
Шрэла сачыў за Нэтлiнгеравым пальцам, якi пачцiва-ўрачыста сунуўся па радках меню i затрымлiваўся на некаторых стравах; Нэтлiнгер пры гэтым то прыцмокваў языком, то трос галавой, то сцiхаў у нерашучасцi.
- Калi я чытаю слова 'пулярка', далiбог, не магу ўтрымацца.
Шрэла прыкурыў цыгарэту, цешачыся, што гэтым разам яму ўдалося пазбегнуць Нэтлiнгеравай запальнiчкi; адпiваючы свой 'марцiнi', ён увесь час сачыў за Нэтлiнгеравым указальным пальцам, якi дабраўся ўжо да трэцiх страваў. 'Гэтая iх праклятая грунтоўнасць, - думаў ён, - можа сапсаваць апетыт нават да чагосьцi разумнага i смачнага, як, напрыклад, смажаная курыца; яны папросту мусяць рабiць усё лепш за iншых i, вiдавочна, маюць ужо ўсё, каб пераплюнуць i iтальянцаў, i французаў у майстэрстве ўрачыстага святадзейства вакол ежы'.
- Калi дазволiш, мне ўсё-такi куранятаў.
- А вэнджанага ласася?
- Hе, дзякую.
- Ты ж адмаўляешся ад цудоўнай рэчы, а павiнен жа быць галодны як воўк.
- Вядома, - прызнаўся Шрэла, - галодны, але я добра вазьмуся за дэсерт.
- Ну, як хочаш.
Кельнер прынёс яшчэ два кiлiшкi 'марцiнi' на сподзе, якi каштаваў больш за абстаноўку цэлай спальнi; Нэтлiнгер узяў адзiн кiлiшак, перадаў яго Шрэле, потым узяў свой, нахiлiўся ўперад i сказаў:
- Гэты - за тваё здароўе, менавiта за тваё.
- Дзякуй, - сказаў Шрэла, кiўнуў галавой i выпiў.
- Аднаго я не разумею, - дадаў ён, - як гэта атрымалася, што мяне арыштавалi адразу на мяжы?
- Iдыёцкая выпадковасць: тваё iмя засталося ў спiсах шуканых асоб, а, мiж iншым, спроба забойства мае тэрмiн задаўненасцi дваццаць год. Цябе павiнны былi выкрэслiць са спiсаў яшчэ два гады таму.
- Спроба забойства? - спытаў Шрэла.
- Ну, тое, што вы тады зрабiлi з Вакерам, падпадае пад гэтае вызначэнне.
- Ты, пэўна, не ведаеш, што я ў тым удзелу не браў i нават не ўхваляў таго ўчынку?
- Тым лепей, - адказаў Нэтлiнгер, - тады зусiм лёгка будзе скрэслiць тваё iмя ў спiсах шуканых раз i назаўсёды; пакуль што мне ўдалося адно паручыцца за цябе i здабыць табе часовае вызваленне; але твайго iмя выкрэслiць са спiсаў я не мог; цяпер жа гэта будзе проста фармальнасць. Цi дазволiш, калi я пачну ўжо есцi суп?
- Калi ласка, - адказаў Шрэла.
Ён павярнуўся i зiрнуў у бок вакзала; Нэтлiнгер тым часам еў свой суп з сярэбранай конаўкi; вядома ж, бледна-жоўтыя клёцкi ў гэтым супе былi зробленыя з мазгоў самай чыстай пароды скацiны, якая калi- небудзь пасвiлася на нямецкiх лугах; ласось залацiўся на талерцы сярод свежай салатавай зелянiны; грэнкi былi падсмажаныя да слаба-карычневага адцення, на шарыках масла зiхцелi серабрыстыя кропелькi вады; бачачы, як Нэтлiнгер есць, Шрэла змусiў сябе перамагчы непрыемнае пачуццё ўзрушанасцi; яда заўсёды была для яго ўзнёслым актам братэрства; ён прыгадаў сяброўскiя абеды ва ўбогiх i ў добрых гатэлях; яда ў адзiноце была заўсёды яму як праклён; мужчыны, якiя ў адзiноце харчавалiся ў пачакальнях i сталоўках, у незлiчоных пансiёнах, дзе яму даводзiлася жыць, былi для яго вартымi праклёнаў; ён заўсёды шукаў за сталом кампанii, найбольш любiў падсаджвацца да якой-небудзь жанчыны, абменьваўся з ёю некалькiмi словамi, крышачы хлеб, усмiхаўся з-па-над талеркi з супам; толькi тады гэты чыста бiялагiчны працэс пераставаў быць невыносны, нават рабiўся прыемны; такiя людзi, як Нэтлiнгер - а iх ён бачыў безлiч, - нагадвалi яму асуджаных; тое, як яны ядуць, здавалася ядзеннем катаў; яны елi, хоць i захоўваючы правiлы паводзiн за сталом, але бесцырымонна, са смяротнай сур'ёзнасцю, якая вынiшчала i гарохавы суп, i пулярку; апроч таго, яны былi вымушаныя думаць пра кошт кожнага кавалка. Ён адвярнуўся ад Нэтлiнгера, зноў пачаў глядзець у бок вакзала, прачытаў вялiкi плакат, што вiсеў над уваходам: 'Сардэчна вiтаем землякоў, што вяртаюцца на радзiму'.
- Слухай, - сказаў ён, - цi ты мог бы назваць мяне чалавекам, якi вяртаецца на радзiму?
Нэтлiнгер падняў вочы, нiбы вяртаючыся да рэчаiснасцi з прорвы жалобы, глянуў з-пад грэнак, якiя ён у гэтую хвiлю намазваў маслам.
- Гэта залежыць ад таго, - сказаў ён, - цi ў цябе па-ранейшаму германскае грамадзянства.
- Hе, - адказаў Шрэла, - у мяне няма нiякага грамадзянства.
- Шкада, - сказаў Нэтлiнгер.
Ён зноў схiлiўся над грэнкамi, накалоў на вiдэлец кавалак вэнджанага ласася, паклаў яго сабе на талерку.
- Каб табе ўдалося давесцi, што ты мусiў уцячы не з прычыны крымiнальнага злачынства, а па выключна палiтычных матывах, ты б мог атрымаць зусiм нядрэнную суму як кампенсацыю. Хочаш, каб я высветлiў юрыдычны аспект гэтай справы?
- Hе, не трэба, - адказаў Шрэла i, калi Нэтлiнгер адсунуў ад сябе талерку з ласасём, спытаў: - Няўжо ты дазволiш, каб такую цудоўную рыбiну панеслi назад?
- Натуральна, - сказаў Нэтлiнгер, - але ж ты не можаш...
Ён спалохана азiрнуўся, бо Шрэла ўзяў пальцамi са срэбнай талеркi кавалак хлеба i рэшту ласася i паклаў ласася на хлеб.
- ...Ты ж не можаш...
- Ты не паверыш нават, але якраз у гэткiм люксовым гатэлi можна дазволiць сабе ўсё; мой бацька быў