Алесь пакутуе i плача:

Надыдзе ж гэтака няўдача!

I вось, зашыўшыся на печы,

Ён разважае недарэчы:

Як тут зрабiць i што парадзiць?

Куды б 'закон' яму справадзiць?

- Згарэлi б вы былi, 'начаткi'!

Парву нашчэнт вас, небажаткi!..

А што ж? пакромсаць iх, i квiта!

Абы зрабiць тут шыта-крыта!..

Алесь па сталым разважаннi

Прыйшоў да тога праканання,

Што каб палепшылась вучэба,

То гэту кнiгу знiшчыць трэба.

I вось уночы наш дабродзей

Ўстае i крадзецца, як злодзей,

I кнiгi з скрынкi выкiдае,

I пад сталом iх растрасае,

А ненавiсныя 'начаткi'

Парваў па самыя акладкi:

'Вось вам, Абрам, Iсак i Якаў!

Паплачце вы, бо я ўжо плакаў!'

Зрабiўшы строгую расправу,

Ён кiнуў далей iх пад лаву,

Як быццам тут каты гулялi

I штук такiх навытваралi

Сваiмi гульнямi i скокам,

I скрынку ставiць Алесь бокам.

Паслухаў: не - нiхто не чуе,

I ў запек цiхенька шыбуе.

Назаўтра раненька дасвету

Руплiвасць матку падымае.

Яна ўстае, крыху ўздыхае,

Работа розная чакае,

I рух находзiць на кабету,

Карчажку палiць на камiнку,

Садзiцца прасцi на часiнку,

Пакуль у печы не падпалiць,

Тады работа ўся навалiць.

I дзядзька зараз абудзiўся,

У вокны глянуў - мо спазнiўся.

- Ох, трэба ж борзда абувацца

I з малацьбою паспяшацца,

Бо мышы збожжа й так паелi,

I злазiць борздзенька з пасцелi.

Алесь не спiць - ён у трывозе:

Што на сягонняшняй дарозе

Яго з 'начаткамi' чакае?

Як сойдзе хiтрасць яго тая?

А як успомнiць пра 'начаткi',

Так i палезе душа ў пяткi.

Абуўся дзядзька, штось шукае

I раптам голасна пытае:

- А во! хто ж кнiгi так раскiдаў?!

Алесь нiчым сябе не выдаў,

Заплюшчыў вочы i чакае,

Чакае, што тут далей будзе.

- Скажэце, мiленькiя людзi!

Мае ж вы родненькiя маткi!

Як расчвартованы 'начаткi'!

Пад лавай дзядзька вядзе следства.

- Якое зроблена калецтва!

I мацi прасцi перастала,

Глядзiць i дзiвiцца нямала.

- Каты напэўна, - кажа мацi,

Бо гэтак бегаюць па хаце,

Калi разыдуцца часамi!

Алесь падзячан добрай маме,

Бо мацi ў тон яму трапляе

I на катоў вiну ўскладае.

I бацька ўстаў на гэту справу

Пабачыць дзiўную праяву.

'Ўсё будзе добра, калi тата

Не надта возьмецца заўзята',

Алесь пад коўдрай разважае,

I страх мацней яго шугае.

Да кнiжак тут усе сышлiся,

I разважаннi пачалiся.

'Начаткi' доўга разглядалi,

Як iх 'каты' пашматавалi.

Алесь за печчу весялее,

Але падняцца ён не смее,

Каб там чаго не наплясцi,

На след старэйшых не ўзвясцi...

'Не: трэба ўстаць, устаць, канечна,

Бо так ляжаць, брат, небяспечна!'

Яго аж коле пад лапаткi.

Ўстае, глядзiць ён на 'начаткi',

Глядзiць ды ў слёзы! Як заплача!

'Ах ты, халерына кацяча!'

Алесь прыйшоў у гнеў, у дзiкi,

I ў абурэнне, жаль вялiкi,

Катоў ён бедных б'е, ганяе,

За хiб у сенi выкiдае,

Як бы яму тыя 'начаткi'

Мiлей i бацькi, мiлей маткi.

- А гэта Каiну не шкодзiць:

Нашто ён Бога ў зман уводзiць?

Няхай братоў не забiвае!

'Начаткi' дзядзька разглядае,

Кiвае хiтра на Алеся:

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату