пасвячэнне ў сан...

* 'Таiс' - лiрычная драма кампазiтара Ж.Маснэ паводле аднайменнага рамана А.Франса, якi прасякнуты скептычным стаўленнем да хрысцiянскага фанатызму.

I я, i ты, Iза, у адзiн голас супакойвалi святара i гаварылi, што пасля яго расказу наш давер да абата Ардуэна не зменшыцца. Але святар быў няўмольны i з таго часу заўсёды з непрыязнасцю ставiўся да Ардуэна, якi 'так брыдка ашукаў самога сябе'. Ты, вядома, памятаеш пра ўсё гэта, але ты не ведаеш, што было потым. Вечарам, калi я палiў на тэрасе, да мяне падышоў абат Ардуэн i збянтэжана папрасiў прабачэння за тое, што сам не расказаў пра свой непрыстойны ўчынак. Я пачаў пераконваць абата, што тое юнацкае свавольства здалося мне хутчэй сiмпатычным, чым непрыстойным учынкам, аднак малады чалавек з нечаканай цвёрдасцю запярэчыў мне i ўпэўненым голасам выпалiў цэлую абвiнаваўчую прамову супраць самога сябе. З яго слоў выходзiла, што я не магу нават сабе ўявiць, якая вялiкая яго вiна: ён парушыў абавязак паслушэнства, апаганiў сваё прызванне, саграшыў супраць маралi. Акрамя таго, ён абняславiў усю семiнарыю... Словам, цяпер не хопiць усяго жыцця, каб выправiць бяду... Да сённяшняга дня стаiць у мяне перад вачыма згорбленая ад роспачы постаць гэтага чалавека. Пры ўсёй маёй непавазе да духоўных асоб я не мог западозрыць Ардуэна ў крывадушнасцi: увесь ён быў перапоўнены горам i смуткам. I, бедалага, усё прасiў дараваць яму, што ён адразу ва ўсiм не прызнаўся. Спрабаваў апраўдвацца, што прычынай гэтага была беднасць: яму трэба было знайсцi хоць якi заробак, каб не быць два месяцы абузай сваёй мацi, няшчаснай удаве, якая ходзiць па хатах i мые бялiзну ў Лiбурне. Я яму адказаў, што, на маю думку, ён не быў абавязаны папярэджваць нас пра гэты выпадак, якi датычыў толькi семiнарскай дысцыплiны. Тады ён узяў мяне за руку i сказаў такое, ад чаго я доўга не мог апамятацца:

- Вы добры чалавек...

Ты ж ведаеш, як я смяюся. Мой смех нават у пачатку нашага жыцця псаваў табе нервы. Гэты няскладны, працiўны смех яшчэ ў гады маёй маладосцi мог ушчэнт разбiць радасны настрой вакол мяне. У той вечар я клаўся ад смеху, пачуўшы гэтыя словы... Нарэшце я супакоiўся i змог гаварыць:

- Месье абат, вы самi не ведаеце, якую лухту вы толькi што сказалi. Спытайцеся ў кожнага, хто мяне ведае, добры я цi не. Паслухайце маю жонку, дзяцей, сваякоў, калег - i вы пачуеце толькi адно: злосць - вось яго натура.

Запiнаючыся, абат Ардуэн пачаў мне даводзiць, што па-сапраўднаму злы чалавек нiколi адкрыта не скажа пра сваю злосць.

- Паверце, месьё абат, - запярэчыў я, - вы не знойдзеце ў маiм жыццi таго, што вы называеце дабрачыннасцю.

Тады Ардуэн, намякаючы на маю адвакацкую прафесiю, прывёў словы Хрыста: 'У цямнiцы я быў, i вы наведалi мяне...'

- Ды гэта ж мне выгадна, месьё Ардуэн! Да таго ж, гэта мая прафесiя, якая, дарэчы, прыносiць мне немалыя грошы. Калiсьцi я плацiў турэмным наглядчыкам, каб яны пры выпадку шапнулi на вуха падсуднаму маё прозвiшча... Вось як!.. А вы кажаце...

Не помню добра, што ён мне адказаў. Мы iшлi па лiпавай алеi. Што ж, ты, Iза, толькi рукамi развядзеш, калi я скажу табе, што мне было прыемна быць побач з гэтым чалавекам у сутане. А мне папраўдзе было з iм так добра!..

Здаралася, я ўставаў на золку i iшоў у сад, каб падыхаць свежым ранiшнiм паветрам. Я глядзеў, як абат спяшаўся на месу. Ён быў такi засяроджаны, што мог за два крокi не заўважыць мяне... Якраз у тую пару я даймаў цябе сваiмi кпiнамi i стараўся даказаць, што жывеш ты ў поўным разладзе з сваiмi прынцыпамi. Але сумленне маё не давала мне спакою: кожны раз, калi я лавiў цябе на скупасцi цi жорсткасцi, - я хоць i крычаў, што ў вас, набожных, не засталося i следу ад хрысцiянскага духу, - я ўсё ж такi ведаў, што пад маёю страхою жыве чалавек, якi застаўся адданым гэтаму духу - абат Ардуэн...

VIII

У нашым з табою жыццi, Iза, была адна падзея, пасля якой я атрымаў поўнае права лiчыць цябе агiднай. У 1896 цi 1897 годзе - табе гэта лепш ведаць памёр наш швагер барон Фiлiпо. Неяк ранiцай твая сястра Марынета прачнулася, загаварыла з мужам, а той - нi слова ў адказ. Яна адчынiла аканiцы i ўбачыла, што вочы ў старога закацiлiся, нiжняя скiвiца адвiсла. Да яе не адразу дайшло, што муж памёр, i некалькi гадзiн (а можа, i болей) яна праспала разам а трупам.

Я далёка не ўпэўнены, што кожны з вас адчуў усю подласць завяшчання гэтага нiкчэмнага чалавека: ён пакiнуў жонцы велiзарнае багацце, але пры ўмове, што яна застанецца ўдавою i другi раз замуж нiколi не выйдзе. У адваротным выпадку амаль уся спадчына павiнна была перайсцi да пляменнiкаў нябожчыка.

- Трэба цяпер больш клапацiцца пра Марынету, - паўтарала твая мацi. Дзякуй Богу, што сям'я наша дружная, - адзiн за аднаго. Не трэба пакiдаць яе адну.

Марынеце на той час было каля трыццацi, але ж ты памятаеш, як яна выглядала: прыгожая, зграбная, свежая - як дзяўчынка. У свой час яна паслухалася бацькоў, выйшла замуж за старога i пакорлiва жыла ў гэтым няроўным шлюбе. Нiхто з вас не сумняваўся, што Марынета лёгка пагодзiцца ўзяць на сябе i ролю безуцешнай удавы. Вы зусiм не ўлiчылi таго, якiм штуршком стане для яе вызваленне, выхад з цёмнага падзямелля на прастор, на святло.

Не, Iза, ты не думай, што я буду злоўжываць прывiлеяй весцi свой маналог, якую я тут сабе прысвоiў. Табе вельмi хацелася, каб усе завешчаныя мiльёны засталiся ў сям'i i каб дзецi твае маглi iх скарыстаць. Гэта натуральна. Усе вы цвёрда вырашылi, што Марынета не павiнна губляць той узнагароды, якую яна заслужыла за дзесяць гадоў рабскага жыцця са старым баронам. Вы дзейнiчалi, як добрыя сваякi: нiякага другога замужжа, Марынета застанецца ўдавою! А цi ўспомнiла ты, Iза, што зусiм нядаўна ты сама была маладой жанчынай?! Ну, пра каханне да мяне я не гавару: яго ты нiколi не ведала, ты была толькi мацi сваiх дзяцей i больш для цябе нiкога на свеце не iснавала. У вас у сям'i нiхто не вызначаўся багатай фантазiяй: вы нiколi не змаглi б паставiць сябе на месца другога, будзь ён падонак, будзь ён самы прыстойны чалавек!

Усе пагадзiлiся, што першае лета пасля смерцi мужа маладая ўдава прабудзе ў Калезе. Не скажу, Iза, што памiж табой i Марынетай, - тваёй роднай сястрой, была вялiкая дружба, але яна вельмi любiла нашых дзяцей, асаблiва маленькую Мары. Я сам амаль не ведаў яе, i мяне перш за ўсё прыемна здзiвiлi яе прыгажосць i грацыя. Нiхто не паверыў бы, што яна старэйшая за цябе. Ты нараджала, зноў насiла ў сябе пад сэрцам дзяцей, i ад тваёй зграбнай фiгуры мала што засталося. А яна, здавалася, выйшла цнатлiвай з пасцелi гэтага старога барона. Тварык яе быў яшчэ зусiм дзiцячы. Па тагачаснай модзе яна насiла высокую прычоску. Яе залацiстыя валасы былi прыгожа завiтыя каля шыi (цяпер забылiся пра тую моду). Вочы яе былi, бадай, занадта круглыя, нiбы яна ўвесь час была чымсьцi здзiўленая. Жартуючы, я часам абдымаў яе 'асiную талiю', хоць бюст у яе быў на цяперашнiя меркi залiшне развiты.

Мне падабалася яе весялосць, жыццярадаснасць. Увесь час яе цягнула да дзяцей: яна то забаўлялася з iмi ў садзе, то гуляла ў хованкi, то расказвала казкi... 'Марынета ў нас трохi ветраная, - гаварыла ты, - i не зусiм разумее, як трэба сябе паводзiць у яе становiшчы'.

Ты пайшла ёй на ўступку i дазволiла насiць у буднiя днi белыя сукенкi. Але ты лiчыла страшэнна непрыстойным, каб у нядзелю яна ехала на месу без доўгай чорнай вуалi i без накiдкi, абшытай жалобным крэпам.

Адзiнай уцехай, якую мела Марынета пры мужы, была верхавая язда. Барон Фiлiпо быў выдатным знатаком конскiх парод i да апошняга свайго дня кожную ранiцу рабiў прагулкi конна. Марынета ўзяла з сабой у Калез сваю кабылу i гадзiнамi гарцавала па ваколiцах адна, бо суправаджаць яе не было каму. Ты, Iза, убачыла ў гэтым двайны грэх: удава, якая тры месяцы назад страцiла мужа, не павiнна ўвогуле займацца нiякiм спортам, а раз'язджаць на канi, ды яшчэ без нiякага суправаджэння - гэта проста недаравальна.

'Я-то ёй усё выгавару, што пра яе думаюць у нашай сям'i', - бубнiла ты. I ты выгаворвала, але толькi Марынета ўсё рабiла па-свойму. Нарэшце яна стамiлася ад тваiх павучанняў i папрасiла мяне суправаджаць яе на прагулках. Я згадзiўся, i яна за свае грошы купiла мне добрага рахманага каня.

Звычайна мы выязджалi на досвiтку, калi яшчэ не назаляюць мухi i аваднi. Коней падводзiлi проста да ганка. Марынета гарэзлiва паказвала язык зачыненым аканiцам тваёй спальнi i прышпiльвала да сваёй амазонкi мокрую ад расы ружу. 'Хоць i нельга насiць кветак удаве, але...' - жартавала Марынета. Ад царквы даносiўся звон: хутка пачнецца ранiшняя меса. Абат Ардуэн сарамлiва кланяўся нам i знiкаў у густым ранiшнiм тумане. Першыя некалькi кiламетраў мы ехалi памалу i маглi спакойна пагаварыць, пажартаваць. Я заўважыў, што карыстаюся пэўным аўтарытэтам у сваёй швагеркi. I прычынай гэтага былi хутчэй за ўсё мае крамольныя думкi, якiмi я бударажыў сям'ю, а не тое, што я працаваў у судзе i займаў там даволi высокую

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату