- Значыць, Генадзя Кандраценю, кажаце, ня ведаеце? Так?

- Так.

- Так i запiшам. Начзаставы, кажаце, ведаеце? Так?

- Так.

- Добра, што прызнаецеся хаця ў адным. Дапамагаў вам начзаставы пераводзiць людзей у Польшчу?

- Якiх людзей?

- Адказвайце на пытаньне!

- Не!

- Значыць, вы адны, бяз нiкога пераходзiлi гранiцу?

- Не пераходзiў я гранiцы!

- А ў Польшчы былi?

- Як не пераходзiў, дык i ня быў.

Палiтыка ўськiпеў гневам i кiнуў асадку на падлогу. Падыйшоў да Шаркевiча, замахнуўся рукой, але ня ўдарыў. Накiраваўся ў куток, дзе стаяла крэсла. Налёг на яго дзьвюма рукамi i пачаў сунуць яго да Шаркевiча. Пацiху, ня зводзячы з яго вачэй. Шаркевiч ведаў для чаго прызначаецца крэсла, але ўдаваў, што не баiцца. Сядзеў i чакаў. Быццам адумаўшыся, Палiтыка нечакана пакiнуў крэсла пасярэдзiне пакою i сеў за стол, падняўшы з падлогi асадку.

- У якiм гэта гумне вы адсыпалiся ў Польшчы?

- Я спаў дома, выбачайце.

- На гэты раз вы адказалi не дасьцiпна!

Разгневаны, Палiтыка ўвомiрг узьняўся i выйшаў з-за стала. Гучным голасам пачаў каманду:

- Устаць!

Шаркевiч устаў.

- Сесьцi!

Шаркевiч сеў.

- Устаць!

- Сесьцi!

- Устаць!

- Сесьцi!

- Устаць!

- Сесьцi!

Шаркевiч садзiўся i ўставаў з хуткасьцяй, з якой камандваў Палiтыка. Ён ганяў Шаркевiча датуль, пакуль не змарыўся сам i ў зьнямозе ацiх. Iз стосу папераў, якiя ляжалi на стале, дастаў папку i, разгарнуўшы яе, накрыў нешта ў ёй аркушам паперы, загадаўшы Шаркевiчу прысунуцца блiжэй да стала:

- Глядзеце, зараз пакажу, што пад гэтым аркушам паперы.

Палiтыка паволi ссунуў аркуш паперы ўнiз, да сябе можа на якi адзiн сантымэтр. З-пад аркуша паперы вытыркалiся валасы.

- Хто гэта?

- Не пазнаю па валасох.

Палiтыка яшчэ больш пацягнуў унiз аркуш паперы - паказалася верхняя часць iлба.

- Хто гэта?

- Ня ведаю. Балван нейкi.

Палiтыка сьцягваў аркуш паперы яшчэ нiжэй - паказалiся густыя бровы.

- Хто гэта?

- Нехта-ткi знаёмы, але не прыпамiнаю.

Палiтыка паказаў болей - глянулi вочы... Чые-б вы думалi? Вочы Шаркевiча!

- Хто гэта?

Не дачакаўшыся адказу, Палiтыка ўдарыў Шаркевiча ў твар. У Шаркевiча з носу пайшла кроў. Але тым ня менш, Палiтыка, узяўшы з папкi фатаграфiю, паднёс яе пад самы нос Шаркевiчу i голасам, у якiм чулася вялiкае задаваленьне i перамога, сказаў:

- А вось i тое гумно, пра якое я пытаўся. Пазнаеце?

Шаркевiч маўчаў.

- Вы хадзiлi ў Польшчу?

Шаркевiч маўчаў.

- Хадзiлi, пытаюся?

- Што-ж тут пытацца!

- Не, я хачу, каб вы мне адказалi, як належыцца. Хадзiлi?

Шаркевiч, выпрастаўшыся на сваiм крэсьле, i гледзячы ў вочы Палiтыцы, цьвёрда адказаў:

- Хадзiў!

26

Мiнула колькi часу, а Валю Камоцкую на допыт болей не выклiкаюць - як забылi. Нездарма-ж Палiтыка пужаў яе паўгадовым i гадовым сядзеньнем. Мусiць сваю пагрозу ён сапраўды датрымае.

Валя Камоцкая кожны дзень з нецярплiвасьцяй чакала хвiлiны, калi адчыняцца дзьверы i яе выклiчуць, ды дзьверы тыя ўсё не адчынялiся, i яна, не дачакаўшыся, позна кладучыся ў ложак, ускладвала свае надзеi на заўтрашнi дзень, якi, наступiўшы, ашукваў яе так-жа, як i папярэднi. I так бясконца. З адзiночкi яе не пераводзiлi, хоць яна не аднойчы прасiлася ў пракурора-iнспэктара, калi той абходзiў камэры. Пiсаць дахаты не дазвалялi. А ёй якраз цяпер хацелася-б напiсаць бацьком, тым больш што яны так цi iнакш, бязумоўна, даведалiся аб яе арышце i хаваць ад iх гэты факт было-б дзiўна i недарэчна. Немаль кожную ноч Валi сьнiцца адзiн i той-жа сон: у iнтэрнат мацi прыяжджае за ейнымi рэчамi, але ёй не аддаюць iх, ня пушчаюць нават на парог, адпiхаюць, гоняць. Ды мацi не здаецца - прыяжджае зноў. Як i раней, рэчаў ёй не аддаюць, гоняць, яшчэ й насьмiхаюцца. I што найболей засмучае Валю ў гэтым сьне, дык гэта маўклiвасьць мацi. Хоць-бы адным слоўкам яна абранiлася - яе ў грудзi пiхаюць, а яна маўчыць. Цiхенька й паслухмяна адыходзiцца iз сьлязьмi на вачох.

Падобныя сны засмучалi Камоцкую, прыцiшалi, западалi глыбока ў ейную душу i, здавалася, разбуралi яе, пакiдаючы ў ёй толькi адну горыч. Колькi прайшло таго часу, а Валя вычувала сябе ня той, ранейшай, што гатовая была абаранiць сябе, не папусьцiцца i не ўступiць. Аб Раману яна думала цяпер менш, нават дакарала сябе, што зашмат выдала на яго свае душы. Тая ўява, якая з такой сiлай малявала ёй спатканьнi з iм, за кароткi час турэмнага побыту перастала быць уявай, i памяць аб Раману станавiлася горкай, датклiвай. Камоцкая ўсьведамляла, што калi яна прабудзе ў турме яшчэ далей (а яна чамусьцi верыла, што яе хутка павiнны вызвалiць), у ейным нутры ўсё выгарыць i ў душы застанецца толькi холад, за якiм прыйдзе помста за ўсё нязьдзейсьненае, недасьнёнае й перарванае. Яе душа ня ўмела пераносiць гора, якое яе напаткала. Ад навукi, якую яна, можна сказаць, асягнула, яна чакала рэальнай карысьцi, вынiку для сябе, гэтак як i для сваiх бацькоў, i нечаканы канец гэтаму ўсяму быў успрыняты Валяй Камоцкай трагiчна. Дарога ў жыцьцё ў яе скончылася i гэтага Валя Камоцкая не магла дараваць сабе. Яна нават даходзiла да таго, што прычыну ўсiх сваiх няшчасьцяў яна шукала ў сваёй 'лапцюжнасьцi'.

А то часамi Валя рашчульвалася тою 'лапцюжнасьцяй': гэта-ж яна, 'лапцюжнасьць', вывела яе ў сьвет. Ейны бацька быў таксама 'лапцюжнiк', i ў навуку яе прынялi менавiта, як 'лапцюжнiцу'. Як-бы яна цяпер хацела вярнуцца да тых лапцяў з белымi анучамi i новымi аборамi, - танцавала-б ня так, як калiсьцi ў сваiм вясковым клюбе. Мова i ўсё было лапцюжнае. Лапцю была дарога. А цяпер куды папалiся гэтыя лапцi? I дзе цяпер выйсьце для iх?..

Таго, што давалi ёй есьцi, хапала з яе, яшчэ й заставалася, на стале чарсьцьвеў хлеб, суп з рыбай вылiвала ў 'парашу'. Не хацелася есьцi, душа зацялася i пасьцiлася, як душа манашкi. Пiла толькi гарбату з цукрам. 'Сохне душа, няхай сохне й цела'.

Забразгацяць посудам на карыдоры, i Валя Камоцкая ведае - абед. Турэмнiк стане на парозе, трохi пажартуе i зноў зачынiць дзьверы, упусьцiўшы ў камэру на некалькi глыткоў халаднаватага паветра. I гэтак тры разы на дзень. У дадатак - выпусьцяць у прыбiральню. Валя вымые там сваю блюзку цi што iншае, высушыць у камэры i зноў надзене чыстае. А то пашчасьцiць разабраць 'пошту': дастаць з кошыка кавалак газэцiны, некiм кiнуты туды. Ёй газэт не давалi, i яна дзiвiлася, што нехта iх мае i, як назнарок, кiдае тут, як-бы спэцыяльна для яе. З гэтай 'пошты' Валя шмат аб чым даведвалася, распасьцiраючы ў камэры на

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату