яны робяць? Рассылаюць гэтыя лiсткi, куды толькi могуць. Iм патрэбны тры тысячы, а прыязджае цэлых шэсць. I гаспадар колькi захоча, столькi i плацiць. А не хочаш працаваць за такую плату, воля твая - месца тваё гатова заняць тысяча чалавек. I вось ты рвеш i рвеш гэтыя персiкi з дрэў, i нарэшце канец - усе дрэвы голыя. А там паўсюль адны толькi персiкi i растуць. I паспяваюць яны адной парой. Калi фрукты ўжо знятыя, дык усе да апошняга. Больш ва ўсёй акрузе рабiць няма чаго. Гаспадары не хочуць, каб ты там цяпер тырчаў. А такiх, як ты, тры тысячы. Усё, праца скончылася. Хто цябе ведае - можа, ты злодзей, можа, ты п'янiца цi дэбашыр. Да таго ж i выгляд у цябе не вельмi самавiты - тулiшся ў пашарпанай палатцы; край цудоўны, а ад цябе смурод iдзе. Няма чаго тут швэндацца. Ну i гоняць цябе ў шыю - далей, далей. Вось яно як.

Том глянуў у бок сваёй палаткi i ўбачыў мацi - ледзь рухаючыся ад стомы, яна распальвала невялiкае вогнiшча i ставiла на агонь кацялкi. Кола дзяцей падступiла блiжэй, i спакойныя, шырока расплюшчаныя дзiцячыя вочы сачылi за кожным рухам яе рук. Зусiм састарэлы згорблены дзядок выпаўз, як барсук, з адной палаткi i пайшоў да iх, на хаду прынюхваючыся да пахаў. Закiнуўшы рукi за спiну, ён стаў разам з дзецьмi назiраць, што робiць мацi. Руцi з Уiнфiлдам не адыходзiлi ад мацi, ваяўнiча пазiраючы на чужакоў.

Том рашуча сказаў:

- Персiкi трэба адразу абiраць, так? Як толькi паспеюць?

- Ну вядома.

- А што, калi ўсiм згаварыцца i заявiць: 'Няхай гнiюць'? Тады яны, як мiленькiя, плату адразу павысяць!

Малады чалавек адарваў вочы ад клапанаў i з'едлiва глянуў на Тома.

- Нiчога не скажаш, прыдумаў! Сваiм розумам дайшоў?

- Я зусiм выматаўся, - адказаў Том. - Усю ноч за рулём сядзеў. Не хочацца ўцягвацца ў спрэчку. Так стамiўся, што ад любой дробязi магу ўскiпець. Ты лепш не задзiрайся. Адказвай, калi ў цябе пытаюцца.

Малады чалавек шырока ўсмiхнуўся:

- Ды я проста так. Ты толькi што прыехаў. А людзi тут ужо ўсё зразумелi. I тыя, у каго персiкавыя сады, таксама ўсё разумеюць. Вось паслухай: каб з'яднацца, важак патрэбен, без яго нiяк нельга - нехта ж павiнен гаварыць i тлумачыць. А варта яму толькi рот раскрыць, яго зараз жа хоп! - i за краты. А вынырне хто другi, яны i яго раз! - i за краты.

Том сказаў:

- Што ж, арыштанта, прынамсi, хоць кормяць.

- А дзяцей яго - не. Табе б так падабалася - ты сядзiш сабе ў турме, а дзецi твае з голаду памiраюць?

- Во-о як, - працягнуў Том. - Во-о як...

- I яшчэ адно. Пра чорныя спiсы ты чуў?

- I што гэта такое?

- А вось палезь у пастку - заiкнiся толькi наконт таго, каб усiм дзейнiчаць заадно, адразу пазнаеш. З цябе зробяць здымак i разашлюць ва ўсе канцы. Тады ўжо работы нiдзе не знойдзеш. А калi ў цябе яшчэ i дзецi ёсць...

Том зняў з галавы кепку i пачаў камечыць яе ў руках.

- Хм... значыць, што падвернецца, тое i бяры або здыхай з голаду. А пасмееш хоць пiкнуць - здохнеш як пiць даць.

Малады чалавек абвёў рукою шырокi круг, паказваючы на падраныя палаткi i пабiтыя ржой аўтамашыны.

Том зноў глянуў на мацi - цяпер яна абiрала бульбу. Дзецi падступiлi да яе яшчэ блiжэй. Ён сказаў:

- Не, я на такое не згодзен. Мы, каб на iх чэрцi, не авечкi. Вось вазьму i дух выб'ю з каго-небудзь.

- Можа, з палiсмена?

- Ды хоць з каго.

- Ты чокнуты, - сказаў малады чалавек. - З табой умомант расправяцца. Нi iмя ў цябе няма, нi маёмасцi нiякай. Знойдуць цябе ў канаве, калi ўжо кроў на твары запячэцца. А ў газеце надрукуюць толькi адзiн маленькi радочак - ведаеш якi? 'Знойдзены труп бадзягi'.

Том сказаў:

- Каля гэтага бадзягi яшчэ аднаго мерцвяка знойдуць.

- Ты чокнуты, - паўтарыў малады чалавек. - I што ты гэтым дакажаш?

- Ну, а ты што наважыў? - Том паглядзеў на вымазаны тавотам твар; вочы ў маладога чалавека быццам туманам завалакло.

- Нiчога. Вы адкуль?

- Мы? З-пад Салiса, Аклахома.

- Нядаўна прыехалi?

- Толькi сёння.

- I доўга тут думаеце заставацца?

- Хто ведае. Дзе знойдзем працу, так i асядзем. А што?

- А нiчога, - адказаў малады чалавек, i вочы ў яго зноў затуманiлiся.

- Пайду пасплю, - сказаў Том. - Заўтра зрання паедзем работу шукаць.

- Што ж, паспрабуйце.

Том павярнуўся i пакрочыў да сваёй палаткi.

Малады чалавек узяў бляшанку з наждачнай маззю для прыцiркi клапанаў i запусцiў у яе палец.

- Гэй! - раптам крыкнуў ён услед Тому. Той азiрнуўся.

- Што табе?

- Хачу нешта сказаць. - Малады чалавек паманiў Тома пальцам, вымазаным маззю. - Проста хачу табе нешта сказаць. Ты не лезь на ражон. Памятаеш таго ачмурэлага?

- З той вунь халупкi?

- Ага... прыдуркаваты такi... нiчога не цямiць.

- Ну i што?

- Калi сюды заявяцца палiсмены, а яны часцяком да нас наведваюцца, i ты такiм прыкiнься. Маўчы - нiчога не ведаеш, нiчога не разумееш. Палiсмены толькi такiх нас i церпяць. I рукам волi не давай - гэта проста самагубства. Зрабi выгляд, што ты ачмурэў ад страху.

- Дык што - няхай палiсмен што хоча, тое i робiць з табой, а ты маўчы?

- Ды не, што ты. Я зазiрну да цябе вечарком. Можа, i не след мне гэтага рабiць. Паўсюль шпiкi. Я iду на рызыку, у мяне ж малое дзiця. Але ўсё роўна зайду. А ты, калi ўбачыш палiсмена, прыкiнься дурнем, гэткiм Окi, зразумеў?

- Што ж, гэта можна, калi справу рабiць, - адказаў Том.

- Ты не хвалюйся. Мы без справы не сядзiм, толькi на вочы не лезем. Дзiцяцi многа не трэба - два-тры днi пагаладае, i канец. - Ён зноў узяўся за працу, змазаў гняздо клапана, узяў корбу, i рука яго шпарка захадзiла ўзад i ўперад. Пагляд у яго зрабiўся нейкi тупы, бяздумны.

Том няспешна пабрыў да сваёй палаткi.

- Ачмурэлы... - цiха прамовiў ён.

Бацька i дзядзька Джон падышлi да палаткi, несучы бярэмi сухога голля, скiнулi яго каля вогнiшча i прыселi на кукiшкi.

- Тут блiзка ўсё падабралi, - сказаў бацька. - Давялося далёка iсцi. - Ён зiрнуў на дзяцей, што абкружылi вогнiшча i лупiлi на яго вочы. - Божа лiтасцiвы! - усклiкнуў ён. - Адкуль вас столькi набегла? - I дзецi збянтэжана апусцiлi вочы долу.

- Пэўна, пачулi пах ежы, - сказала мацi. - Уiнфiлд, не круцiся пад нагамi. - Яна адштурхнула хлопчыка. - Думаю стушыць трохi мяса. Гарачага мы з самага ад'езду не елi. Бацька, схадзi ты ў краму, вазьмi каркавiны. Я патушу яе, пальчыкi аблiжаце. - Бацька падняўся з кукiшак i пайшоў.

Эл адкiнуў капот грузавiка i пачаў разглядаць запэцканы змазкай рухавiк. Пачуўшы за спiнай крокi Тома, падняў галаву.

- У цябе такi бесклапотны выгляд, як у птушкi, - сказаў Эл.

- Я проста скачу ад радасцi, як жаба ў вясновы дожджык, - адказаў Том.

- Глянь на матор, - Эл паказаў пальцам пад капот. - Здорава, га?

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату