— Як цiкава! — падсела да Дуброўскага Iрэна. — Давайце сходзiм туды з вамi, хутка поўнач, можа, убачым духi памерлых… Мне з вамi нiчога не страшна!

Дуброўскi засмяяўся i сустрэўся позiркам з Аленкаю. Тая хуценька адвяла погляд, бо сядзела ў абдымках Мiколы.

— Можа, даслухаем аповяд? — звярнуўся да Iрэны Дуброўскi. — Ведаеце, Якуб Наркевiч-Ёдка распрацаваў метад тэрапii, электратэрапii паралiзаваных i хворых на нервы. Сканструяваў громаадвод. Яго iдэю бяздротавага тэлеграфа падхапiлi iншыя вучоныя…

Дуброўскi змоўк. Мiкола нешта шапнуў Аленцы, i яны цiхенька некуды ўцяклi.

— Якуб адкрыў санаторый у мястэчку Пясочным, а ў Слуцку былi ягоныя аптэкi, — прадоўжыў Антось. — Але, як кажуць, няма прарока ў сваёй айчыне. Многiя памешчыкi i мяшчане лiчылi яго дзiваком…

— Бывала, i кпiлi, — уздыхнуў, быццам аб нечым сваiм, Дуброўскi. — Такiя адносiны i мне давядзецца адчуць, — дадаў цiшэй, — дабра людзi не разумеюць… Якуб быў членам эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу, яго ведаў увесь свет…

Нарэшце Галя адсунулася ад Анатоля i падала голас:

— У Францыi, у 1900 годзе, Якуб атрымаў званне прафесара электраграфii i магнетызму!

— Сядзi! — незадаволена буркнуў Анатоль.

— Ды ну цябе! — агрызнулася Галя. — I загаварыць нельга!

— Калi мужыкi гавораць, бабе маўчаць трэба! — адрэзаў Анатоль.

Галя ўзбуджана i нервова кiнула Iрэне:

— Пайшлi спаць!

— Канешне, — усмiхнулася Iрэна, абняла Галю i кiнула развiтальны позiрк на Дуброўскага.

Той усмiхнуўся ў адказ.

— Сходзiм заўтра пашукаем магiлы, можа, знойдуцца, — заклапочана прамовiў Антось, гледзячы на Анатоля.

— Абавязкова, — згадзiўся той. — Ну што, будзем тушыць вогнiшча? Я думаю, Аленка з Мiколам не заблудзяцца…

Яны патушылi вогнiшча i скiравалi да палаткi. Дуброўскi не пайшоў адразу спаць. Пастаяў ля машыны, разлажыў сядзенне, а потым пакрочыў у бок руiн.

Пералiвiста спявалi салаўi. Недзе ў кустах чароту кракнула дзiкая качка. Нехта iшоў ад берага насустрач Дуброўскаму. Калi параўняўся з iм, Дуброўскi пазнаў Мiколу.

— Не спiцца? — спытаў той.

— Так, — абазваўся Дуброўскi i пакрочыў далей.

Неўзабаве на самым краi берага заўважыў Аленку. Яна сядзела, абхапiўшы рукамi каленi. Пачула крокi, але не азiрнулася. Дуброўскi спынiўся ў яе за спiною. У твар дыхала холадам ад рэчкi, цiха шапацеў чарот.

— Вярнуўся? — папыталася Аленка. — Навошта? Больш я не скажу табе, што кахаю. Колькi разоў гаварыла пра гэта табе, а ты маўчыш… Ведаю, не кахаеш. I, напэўна, нiколi не пакахаеш. А душа мая згарыць, як гэтая зорачка, што падае ўнiз…

Дуброўскi цiха адышоў ад яе. Пакрочыў да машыны. Залез пад коўдру i заснуў…

Iрэна доўга варочалася, разбудзiла Галю i палка прашаптала:

— Хочаш, вершы пачытаю, вядзьмарскiя?

— Ты што, з глузду з'ехала? — сонна прамармытала тая. — А дзе Аленка?

— Не ведаю. Слухай! — Яна вылезла са спальнiка, адкашлялася i зацягнула:

Одну свечу, чтоб начертать твой лик Или твое подобье восковое С такими же глазами цвета неба Осеннего, незрячего. И с телом, Таким же милым, дивным и желанным, Сокрытым под неяркою одеждой. Или траву, волшебную траву, Чтобы она в устах слегка горчила, Твои к моим притягивая губы. Быть может, яд, чтоб я сама пила, Но и тебе, как будто ненароком, Дала бокал за трапезой угрюмой. Я сделала б напиток приворотный, Чтоб слить на миг две плоти воедино. Войти в тебя хочу я лихорадкой, Проникнуть в плоть твою, как малярия, Лучу подобно, пронизать зрачки, Как Дух Святой, стигматами отметить Прекрасные ладони страстотерпца. Любовь моя! С конца, а не сначала, Когда бы я смогла тебя приблизить, Я имя бы твое произносила, Но в простоте твержу тебе: 'Люблю!' Все жду тебя, а ты не снизошел Ко мне, печальной, как я ни просила…

Iрэна заплакала наўзрыд… Галя абняла яе i прашаптала:

— Я ведаю, пра каго ты, не хвалюйся, ты таксама яму спадабалася…

— Праўда? — расшырыла зрэнкi Iрэна, схапiла Галю за плечы. — Ён табе сказаў пра гэта? А я думала, што ў цябе з iм…

— Не, не, — запэўнiла яе Галя. — Схадзi да яго цяпер, паклiч, i ён выйдзе да цябе, толькi каб хлопцы не прачнулiся…

Iрэна радасная выскачыла з палаткi.

— Шчаслiвы Сцяпан! — усмiхнулася сама сабе Галя. — Такая прыгожая дзяўчына! Вось каб мне быць такою, можа б, Вайдаш…

— Вайдаш, Вайдаш! — нехта пастукаў у шкло машыны. Дуброўскi ўсхапiўся i ўбачыў жанчыну ў доўгай белай сукнi. Засяроджана паглядаў на яе, не рашаўся адчынiць дзверцы.

— Гэта я, — вымавiла жанчына, — Iрэна…

— Хм! — здзiвiўся Дуброўскi. — Залазь сюды! Што-небудзь здарылася?

Не паспеў ён дагаварыць, як дзяўчына сваiмi вуснамi абхапiла ягоны рот i настойлiва пачала цалаваць, прыгаворваючы:

— Ты мой, толькi той! Нiкому цябе не аддам! Я так доўга чакала цябе, Вайдаш, мой князь, мая мара! Нi адна жанчына на зямлi не вартая цябе, толькi я… Цеплыня майго цела толькi для цябе, не растрачаная, зберагала толькi для цябе, Вайдаш! Дакранiся да мяне, прашу цябе, я — як мёд, заўсёды буду табе салодкай, раз паспытаўшы — болей не адцягнеш… Я берагла сваё цела, клапацiлася пра яго, каб ты мог валодаць iм… Я ўся твая, да кожнай частачкi, да крывiначкi, твая, Вайдаш…

— Канешне, канешне, Iрэна, — адказаў ён, неяк выбавiўшыся з яе абдымкаў. Давай вып'ем «Кока- колы», пагаворым спачатку, добра?

Яна згадзiлася, ласкава прыхiнуўшыся да ягонага пляча.

— У цябе прыгожае цела, Iрэна, — сказаў Дуброўскi, падаючы ёй стакан з напiткам, — але захапленне iм можа доўжыцца паўгода, год… потым настане пустата, бо нiчога агульнага, духоўнага, у нас няма… Табе цяпер патрэбны сябар, проста сябар, якi б зразумеў цябе. Я бачу, што з табою нешта здарылася, што,

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату