Калi свякруха прачнулася, ачомалася, залямантавала, але ненадоўга, шаркаючы вiлошнiкамi, кiнула:
— Ай, Богу вiдней! Усё роўна з яе такая баба, як з г…а куля! Зямлi скварка, людзям — чарка!
…Iрэна складвала свае рэчы, каб назаўсёды пакiнуць гэтае праклятае месца…
Мiкола старанна выпiсваў афарызмы, седзячы ў чытальнай зале, калi погляд ягоны ўпаў на дзяўчыну, якая паднялася з-за стала i пайшла да выхаду. Радасна-трапятлiва забiлася сэрца ў хлопца: дзяўчына з ягонай мары! Валасы нiбы шоўк, бровы, як крылы ластаўкi, мудрагелiстая прычоска васемнаццатага стагоддзя, гнуткая постаць перацягнута шаўковым паяском, вiшнёвыя вусны чакаюць пацалунка…
…Зачарованы Мiкола iшоў па вулiцы за незнаёмкай. Яна плыла лебеддзю сярод натоўпу. Запынiлася, загледзелася ў вiтрыну крамы, купiла марожанага, паднесла да вуснаў, усмiхнулася i надкусiла жамчужнымi зубамi. Заўважыла Мiколу. Пачакала, калi ён параўняецца з ёю, i запытала нешта па-ангельску. Мiкола разгубiўся i ўвесь час толькi кiваў галавою, паўтараючы 'ес, ес'. Дзяўчына дакранулася далонню да ягоных валасоў i запрасiла ў пад'езд. Адурманены ад шчасця, Мiкола зайшоў. Хацеў абняць яе, як нехта моцна стукнуў яго па галаве. Затым чыесьцi рукi абшарылi ягоныя кiшэнi, вырвалi сумку… Тады ён агледзеўся. Двое здаравенных амбалаў прыцiснулi яго да сцяны, а дзяўчына капалася ў ягонай сумцы. Затым, брудна мацюкнуўшыся, сказала:
— Казёл! У акадэмiчнай зале сядзеў, думала, iншаземец! Таракан iнтэрнатаўскi! Дзе твае даляры?
— Будзеш ведаць, як чэсных дзяўчат падманваць! — стукнуў Мiколу па твары адзiн з хлопцаў. — Пайшлi хутчэй адсюль!
I яны знiклi.
…Мiкола вярнуўся ў свой iнтэрнат. Ягоны сусед Iгарок яшчэ не працверазеў ад учарашняй папойкi.
— Надакучылi мне ўсе бабы, — буркнуў Iгарок, — толькi пояць, каб замуж узяў. Кашулi дораць, адэкалон. На якi хрэн мне яны патрэбны, iнтэрнатаўскiя? Трэба якую-небудзь школьнiцу, менчанку, трахнуць, тады i хата будзе! А што? Трахну, а бацькi з радасцю нас пажэняць! Так многiя хлопцы нашы робяць. Вадзiцелю лягчэй пазнаёмiцца! А менчанак шмат дурненькiх, асаблiва школьнiц! Закахаецца, i ўсё! Не, я вырашыў толькi на менчанцы ажанiцца.
Ён глянуў на панурага Мiколу.
— Ну што? Зноў некаму дзiця застроiў? — засмяяўся Iгарок. — Ведаць трэба, каго трахаць! А то ўсё iнтэрнатаўскiх! Менчанку шукай, дурань, хата будзе!
Мiкола маўчаў. Iгарок падняўся, глынуў з графiна вады.
— Колькi ўжо абортаў на табе вiсiць, га? — запытаў ён. — Я чытаў, што гэта вялiкi грэх. Хлопцы таксама перад Богам за гэта адказваць будуць, не толькi дзеўкi…
Прыгледзеўся да Мiколы.
— Ай, а хто ж гэта табе фiнгал паставiў? — засмяяўся ён. — Вiдаць, нейкая не дала?
— Я з бабамi завязаў! — злосна прамовiў Мiкола. — Нi адна з iх мяне не варта!
I лёг спаць.
Анатоль яшчэ з парога заўважыў, што ў хаце пабывалi госцi. На стале стаялi кубкi з недапiтай гарбатай, валялiся слайды, гарэла лямпачка дыяпраектара. Галя паспешна выцягнула вiлку з разеткi.
— Гэта з нашага турклуба былi, — мовiла яна, — слайды глядзелi. На гiтары спявалi. Торцiк быў… Мне сумна адной, без цябе. Ты ж усё па паходах…
— Ты ўжо абнаглела! — кiнуў свой заплечнiк Анатоль. — Я змёрз, як сабака, у зiмовым паходзе, а ты гасцей запрашаеш, мужа не чакаеш!
— Мы ўчора ў лыжны паход выхаднога дня хадзiлi…
— Нiякiх паходаў! — зароў Анатоль. — Каб пра маю жонку нiхто не чуў i не ведаў! Я табе забаранiў хадзiць у наш турклуб, бо я там галоўны, а не ты! Я запрашаў гасцей да сябе, а не ты! Мне твае сябры не падабаюцца!
— Яны ж усе з нашага турклуба…
— У мяне свае сябры ёсць!
— Твае сябры — задавакi! — закрычала Галя. — Я таксама хачу сяброў мець, а не перад тваiмi маўклiвай рабыняй быць!
— Я забараняю табе наведваць турклуб, хадзiць у паходы! Жонцы месца на кухнi!
— Заставайся тады адзiн! — Галя пачала складваць свае рэчы ў заплечнiк.
— I куды ты пойдзеш? — засмяяўся Анатоль. — Ага, ты ж яшчэ не прапiсалася да мяне! Вось i добра! Вяртайся ў свой iнтэрнат, калi не хочаш быць паслухмянай жонкай!
— Я хацела, каб у нас была спартовая сям'я! — заплакала Галя, трымаючы ў руках свой заплечнiк. — А ты ўпарты! Толькi табе аднаму паходы патрэбны! I дзяцей не хочаш! Пашкадуеш потым!
I выйшла з кватэры, бразнуўшы дзвярыма.
Анатоль памыўся пад душам i пачаў збiрацца ў вёску, да бацькоў.
Даехаў на электрычцы хутка, крыху паспаў. Да вёскi дабiраўся пешшу.
…Цётка Франя падслепавата прыжмурылася:
— Ой, стары! Глянь — наш Толiчак iдзе! А чаму без Галi?
I яны выхапiлiся ўдваiх у сенцы сустракаць сына.
— Ай, радасць нам якая, сыночак! — абнiмала Франя тоўстага, у кажусе, Анатоля.
— Значыць, сынку, у госцi? — крэкнуў бацька i зацягнуўся цыгарэтаю. — А дзе ж Галя, мо захварэла?
— Кiнуў я Галю, — адказаў Анатоль, распранаючыся.
Падсеў да стала.
— Не гаспадарлiвая яна, — дадаў. — Мне трэба проста баба, каб шыла, мыла, ежу гатавала, мяне з паходаў чакала. А яна сама ў паходы ходзiць!
— А як жа! — падтакнула мацi. — Маёй жа сястры яна не спадабалася адразу. Цётка Людвiка табе казала, сынку, каб ты яе не браў! Цi ж гэта справа, каб баба ў паходы хадзiла. Паходы — гэта твая справа, тваё жыццё! А бабе месца ля каструль!
— Цi доўга ён находзiцца ў тыя паходы? — уздыхнуў бацька. — У яго ж ногi хворыя, артроз!
— I ў мяне артроз, — махнула рукою мацi. — Нiчога, няхай другую жонку бярэ! Вось Агапка добрая дзяўчына, працавiтая…
— Ты што, мацi? — незадаволена буркнуў Анатоль. — Яна ж у адным класе два гады сядзела! Тупая, як твой валёнак!
— Нiчога, што Бог розуму не даў, затое — працавiтая! — пачала ўшчуваць мацi. — Навошта табе тыя вучоныя, каб нервы псавалi? Чым прасцей, тым лепш! Абы боршч варыла! А ты сваю справу ведай, можа, майстрам спорту станеш, па тэлевiзары паказваць будуць!
— А што, можа, сходзiм да Агапкi? — усмiхнуўся бацька. — У яе i пасаг добры! Можа, што сястры тваёй, Анатоль, у горад падкiнем? Футра добрае купiм, ёй жа трэба перад хлопцамi гарсаваць! Можа, за якога багатага замуж выйдзе!
— Агапчына мацi казала, што ёй карову дасць, дык мы тую карову прададзiм ды сваёй Танечцы пярсцёнак залаты купiм! — зашаптала мацi. - I Людвiка, сястра мая, кажа, каб Агапку браў. Дурная, дык затое — лепш! А толку з тае Галi? Пасагу не было. А з Агапкi пацягнуць можна! Можа, Танечку нашу за мяжу замуж аддадзiм, дык грошы Агапчыны i спатрэбяцца!
Анатоль пляснуў у ладкi, i яны пачалi збiрацца ў сваты да Агапкi.
VI
Мiкола пачуў тупат маленькiх ножак, быццам бегала па падлозе дзiцятка. Ён расплюшчыў вочы i нiчога не ўбачыў. Перавярнуўся на другi бок, заплюшчыў вочы. Тупат паўтарыўся.
— Iгарок! — паклiкаў суседа. — Чуеш, нехта тупае? Дзiця быццам.
— Гэта сумленне тваё тупае, — абазваўся той з ложка.